У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Жнв 2017

Кабякоў: У Беларусі захоўваецца тэндэнцыя росту па асноўных паказчыках эканамічнага развіцця

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі захоўваецца тэндэнцыя росту па асноўных паказчыках эканамічнага развіцця. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў у час пашыранага пасяджэння Савета Міністраў, на якім абмяркоўваліся вынікі работы эканомікі за першае паўгоддзе і дадатковыя меры па выкананні пастаўленых на 2017 год задач, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Даныя статыстыкі сведчаць аб захаванні тэндэнцыі росту па асноўных паказчыках эканамічнага развіцця. Усяго з сямі важнейшых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў першым паўгоддзі 2017 года выконваецца шэсць", - заявіў прэм'ер-міністр.

Андрэй Кабякоў нагадаў, што ВУП краіны павялічыўся на 1 працэнт да студзеня-чэрвеня 2016 года. "Гэта вышэй, чым планавалі: заданне на першае паўгоддзе - 100,2 працэнта. Больш высокімі тэмпамі, чым ВУП, расце прадукцыйнасць працы - 102,7 працэнта за пяць месяцаў. За май мы прыбавілі па гэтым паказчыку яшчэ 0,7 працэнтнага пункта. Забяспечаны баланс у знешнім гандлі. Сальда за пяць месяцаў склала больш як $265 млн, або плюс 1,3 працэнта да ВУП. У мінулым годзе на гэту дату вынік быў на $511 млн горшы - мелі мінус $246 млн", - расказаў ён.

Прэм'ер-міністр таксама падкрэсліў, што зніжаецца ўплыў манетарных фактараў на інфляцыю, якая за шэсць месяцаў 2017 года склала 3,4 працэнта пры прагнозе на першае паўгоддзе - не больш як 6,7 працэнта. Гэта мінімальная інфляцыя за апошнія 10 гадоў. "Не выконваецца толькі адзін паказчык - па рэальных наяўных даходах насельніцтва, хоць таксама мае тэндэнцыю росту. Пры гэтым рэальная заработная плата ў студзені-маі вырасла на 2 працэнты, і гэты рост цалкам забяспечаны ростам прадукцыйнасці працы (тэмп росту за пяць месяцаў 102,7 працэнта). Трэба адзначыць, што на паказчык па даходах насельніцтва ўплывае не толькі ўзровень зарплат і пенсій, але і зніжэнне ставак па банкаўскіх дэпазітах, дзе раней фізічныя асобы "зараблялі" на высокіх стаўках, а эканоміка пры гэтым не мела прымальных па цане рэсурсаў. Цяпер крэдытна-дэпазітны рынак балансуецца і паступова пераходзіць у нармальнае рэчышча", - канстатаваў ён.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што для выхаду да канца года на запланаваны ўзровень заработнай платы (Br1 тыс. у сярэднім па краіне) Мінпрацы з зацікаўленымі распрацавалі графік. У чэрвені намінальная заработная плата склала Br819,3, адхіленне ад графіка складае 1 працэнт. "Пакуль не дабіраем Br9", - сказаў ён.

Акрамя таго, кіраўнік урада паведаміў, што як і планавалася, выконваецца рэспубліканскі бюджэт. Прафіцыт у студзені-чэрвені склаў Br1,3 млрд, або 2,7 працэнта да ВУП, і ў поўным аб'ёме накіраваны на пагашэнне валютнага доўгу краіны. "Агульныя фінансавыя паказчыкі работы эканомікі паляпшаюцца. Чысты прыбытак у студзені-маі перасягнуў Br4 млрд з ростам да ўзроўню мінулага года ў 2,4 раза. Такая тэндэнцыя назіраецца амаль ва ўсіх галінах. Выключэнне складаюць Мінбудархітэктуры (чыстая страта Br60 млн) і Белкаапсаюз (чыстая страта Br7,7 млн)", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс