У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Врс 2015

Кабякоў лічыць важным кантраляваць падрыхтоўку канцэпцый агульных рынкаў газу і нафты ў ЕАЭС

8 верасня, Гродна /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў лічыць важным кантраляваць ход падрыхтоўкі канцэпцый агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў у Еўразійскім эканамічным саюзе. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое праходзіць у Гродне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асобную ўвагу прапаную ўдзяліць ходу фарміравання прамысловай палітыкі, у прыватнасці, распрацоўцы праекта Асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў рамках ЕАЭС. Лічу важным кантраляваць ход падрыхтоўкі канцэпцый агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў, гатоўнасць да запуску з 1 студзеня 2016 года агульных рынкаў лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што не страчвае актуальнасці пытанне ўзаемадзеяння ключавых эканамічных ведамстваў - міністэрстваў эканомікі, фінансаў і нацыянальных банкаў. "Пакуль не так хутка, як нам хацелася б, вядзецца работа па наладжванні эфектыўнага ўзаемадзеяння гэтых органаў. Або ў іх няма канструктыўных ідэй па сумеснай рабоце, або, можа, пакуль не гатовы дзесьці быць больш транспарэнтнымі для партнёраў. Атрымліваецца нейкі кансерватызм і закрытасць у рабоце. Але пры такім падыходзе як жа мы будзем будаваць адзіную эканамічную прастору, гаварыць аб узгодненай макраэканамічнай палітыцы?" - сказаў ён.

Таксама Андрэй Кабякоў анансаваў правядзенне беларускім бокам прэзентацыі пілотнага праекта электроннай маркіроўкі асобных відаў тавараў. "Спадзяюся, што рэалізацыя гэтага праекта стане зыходным пунктам яго больш шырокага выкарыстання і на практыцы прадэманструе нашу гатоўнасць да стварэння сапраўды адзінага рынку ЕАЭС", - адзначыў ён.

Акрамя таго, прэм'ер-міністр прадставіў падрыхтаваную Беларуссю брашуру "40 пытанняў аб Еўразійскім эканамічным саюзе". "Мы правялі апытанне больш як 50 замежных загранустаноў і пастараліся сістэматызаваць цікавыя для замежнага бізнесу пытанні аб ЕАЭС. У выніку з'явілася такая, спадзяюся, карысная брашура. Магчыма, ініцыятыва будзе падхоплена наступнымі краінавымі старшынямі", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску