Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Mar 2016

Кабякоў даручыў прапрацаваць магчымасць стварэння мэблевага кластара на базе "Івацэвічдрэва"

4 сакавіка, Івацэвічы /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў даручыў прапрацаваць магчымасць стварэння мэблевага кластара на тэрыторыі ААТ "Івацэвічдрэў". Такое даручэнне ён зрабіў сёння пры наведванні прадпрыемства ў ходзе рабочага візіту ў Брэсцкую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба прапанаваць незапатрабаваныя плошчы малому і сярэдняму бізнесу і сказаць: вашы - ідэі, канечнае выкананне і продажы, наша - любая пліта пад вашы патрэбы. Брэсцкая зямля багатая на малы бізнес, на прадпрымальніцкія таленты", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Паводле яго слоў, неабходна, каб вакол асноўнага прадпрыемства было створана некалькі кампаній паменш, якія разам забяспечвалі б эфектыўную работу ўсяго комплексу.

У сваю чаргу генеральны дырэктар ААТ "Івацэвічдрэў" Уладзімір Шульга канстатаваў, што перад прадпрыемствам стаіць задача зрабіць прадукцыю з аптымальнымі суадносінамі цана-якасць.

Падводзячы вынікі работы ў 2015 годзе, Уладзімір Шульга расказаў, што ўдалося захаваць аб'ём вытворчасці на ўзроўні 2014 года, забяспечыць поўную загрузку магутнасцей. "Усё, што мы выраблялі, рэалізоўвалася як на ўнутраны рынак, так і на экспарт. Два месяцы 2016 года паказалі, што тэндэнцыя захаваецца - новыя і старыя пляцоўкі будуць працаваць на поўную магутнасць", - дадаў ён. Гендырэктар падкрэсліў, што ў цэлым ёсць яснасць па продажах на першую палавіну 2016 года.

У мінулым годзе ААТ "Івацэвічдрэў" змяніла геаграфію паставак прадукцыі за мяжу - калі раней пераважная большасць прадукцыі прадавалася ў Расію, то цяпер значная доля экспартных паставак ідзе ў Польшчу. "Пастаўкі 2016 года вызначаем па наступнай схеме: 30 працэнтаў у Расію, 30 працэнтаў у Польшчу, каля 40 працэнтаў - у іншыя краіны ЕС, нямнога - у Сярэднюю Азію. Доля экспарту ў агульным аб'ёме выпускаемай прадукцыі складае 45 працэнтаў", - адзначыў Уладзімір Шульга.

Паводле яго слоў, плануецца прыкласці ўсе намаганні, каб максімальна забяспечыць прадукцыяй унутраны рынак. Прадпрыемства вырабляе каля 300 тыс. кубаметраў ДСП. "Мы займаем 50 працэнтаў унутранага рынку, плануем павялічыць долю да 60 працэнтаў", - заявіў ён.

Андрэй Кабякоў падтрымаў планы па актывізацыі работы ААТ "Івацэвічдрэў" на ўнутраным рынку. "У апошнія гады доля імпартных пліт скарацілася недзе на 30-40 працэнтаў. Неабходна прадоўжыць гэту тэндэнцыю", - даручыў прэм'ер-міністр.

У ААТ "Івацэвічдрэў" рэалізуецца праект "Арганізацыя мэблевай і лесапільнай вытворчасці". У лістападзе 2014 года ўведзены ў эксплуатацыю цэх лесапілавання, праектная магутнасць якога складае 60 тыс. куб.м у год круглага лесу пры двухзменным рэжыме работы.

У другой палавіне 2014 года пачалася рэалізацыя 2-й чаргі праекта. Для зніжэння затрат закуплена былое ва ўжыванні абсталяванне на 501,8 тыс. еўра. Прымаючы пад увагу, што будаўніча-мантажныя работы па рамонце цэха мэблевых дэталей будуць завершаны ў першым паўгоддзі 2016 года, у ААТ "Івацэвічдрэў" прынята рашэнне і арганізавана ў сакавіку 2015 года вытворчасць мэблевых дэталей. За 12 месяцаў 2015 года выраблена мэблі на Br2 155,4 млн і мэблевых дэталей на Br3 145 млн. У верасні-снежні 2015 года вызначаны пераможцы і заключаны кантракты на пастаўку камплекта асноўнага і дапаможнага абсталявання цэха мэблевых дэталей. Агульная сума кантрактаў складае больш як 2,5 млн еўра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі