Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Feb 2017

Кабякоў даручыў павялічыць экспарт будаўнічых паслуг

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў даручыў Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва павялічыць экспарт будаўнічых паслуг. Аб гэтым кіраўнік урада заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў студзені 2017 года і меры па выхадзе на дадатную дынаміку росту эканомікі ў I квартале, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што насцярожвае - прадаўжае зніжацца валавая дабаўленая вартасць у будаўніцтве. Студзень бягучага года ніжэйшы за студзень двухгадовай даўнасці на 27,5 працэнта", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Экспарт будаўнічых паслуг хоць і вырас у 2016 годзе на 3,6 працэнта, але гэта толькі за кошт Мінска і Мінскай вобласці. У Віцебскай і Гомельскай абласцях экспарт будаўнічых паслуг знізіўся больш як у 2 разы, у Магілёўскай - зніжэнне на 42 працэнты. Брэст і Гродна таксама адстаюць (мінус 12,8 і 13,7 працэнта адпаведна).

"Прашу намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва далажыць, якія меры прымаюцца, каб кардынальна змяніць сітуацыю. Якая работа вядзецца па нарошчванні экспарту паслуг, як рэгулюецца гэта сфера задач міністэрствам", - запатрабаваў кіраўнік урада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі