Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Стд 2017

Кабякоў даручыў больш актыўна выкарыстоўваць для развіцця электроннага ўрада створаную інфраструктуру

 24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў даручыў больш актыўна выкарыстоўваць для развіцця электроннага ўрада створаную інфраструктуру. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўвалася развіццё лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прамежкавыя вынікі нашай работы ў сферы інфарматызацыі даволі высока ацэнены сусветнай грамадскасцю. Так, у рэйтынгу Міжнароднага саюза электрасувязі па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій наша краіна займае дастаткова высокае 31-е месца сярод 175 краін, за год палепшыўшы сваю пазіцыю на пяць пунктаў. Асобна трэба падкрэсліць, што сярод краін СНД мы тут першыя", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Аднак, паводле ацэнкі ААН, па ўзроўні гатоўнасці электроннага ўрада Беларусь знаходзіцца на 49-м месцы ў рэйтынгу са 193 краін, узняўшыся за два гады на шэсць пазіцый, але пры гэтым уступае Расіі і Казахстану. "Гэта сведчыць аб недастатковым узроўні выкарыстання створанай інфраструктуры, гэта значыць механізм функцыянавання і прымянення электроннага ўрада яшчэ далёкі ад ідэалу. Так, напрыклад, мы па-ранейшаму недастаткова выкарыстоўваем у практыцы электронны дакументаабарот. Аб'ём карэспандэнцыі, што перадаецца ў электронным выглядзе, у большасці дзяржорганаў не дасягае і 50 працэнтаў ад агульнага аб'ёму", - заўважыў кіраўнік урада.

"Электронныя паслугі і ідэнтыфікацыя ўсё яшчэ ўспрымаюцца як планы на бліжэйшае будучае. Якіх-небудзь прарыўных зрухаў і рэзультатаў тут пакуль няма", - канстатаваў ён.

На пасяджэнні Прэзідыума Саўміна яшчэ ў лістападзе 2015 года было даручана распрацаваць праект указа, які прадугледжвае вырашэнне пытанняў па надзяленні юрыдычнай сілай дакументаў, атрымліваемых у выніку аказання электронных паслуг. "Аднак рэзультату да гэтага часу няма. Ацэньваю такую работу Мінсувязі і Мінюста нездавальняюча. Магчыма, гэты дакумент вам не патрэбны для пабудовы архітэктуры электроннага ўрада, тады давайце здымем пытанне з кантролю", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

На пасяджэнні таксама ішла размова аб асваенні сродкаў, выдзеленых на мерапрыемствы па лічбавізацыі. Для гэтых мэт быў створаны асобны пазабюджэтны фонд, аднак другі год запар назіраецца няпоўнае асваенне яго сродкаў. Так, у 2015 годзе асваенне склала менш як 50 працэнтаў, у 2016 годзе - 85 працэнтаў. "Ва ўмовах, калі важна кожная капейка рэспубліканскага бюджэту, такія вынікі асваення сродкаў фонду недапушчальныя. Калі ў далейшым Мінсувязі і іншыя атрымальнікі сродкаў фонду не змогуць своечасова асвойваць дзяржсродкі, то я буду вымушаны падтрымаць існуючыя прапановы аб пералічэнні неасвоеных па выніках года грошай у рэспубліканскі бюджэт", - дадаў прэм'ер-міністр.

На яго думку, зацверджаная ў сакавіку 2016 года Дзяржаўная праграма развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства да 2020 года павінна даць Беларусі магчымасць не толькі замацавацца ў ліку лідараў сярод краін СНД, але і наблізіцца да сусветных лідараў у гэтай галіне.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў у сваю чаргу абазначыў некалькі прыярытэтаў пры выкананні названай дзяржпраграмы. Найбольш важнымі з пункту гледжання лічбавай трансфармацыі праектамі ён назваў стварэнне Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы, нацыянальнай сістэмы беспапяровага гандлю, нацыянальнага партала адкрытых даных, пабудову нацыянальнага сегмента адзінай інфармацыйнай прасторы ЕАЭС, а ў далейшым і СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі