Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Сак 2017

Кабякоў: Беларусь разлічвае на павелічэнне тавараабароту з Грузіяй

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на павелічэнне тавараабароту з Грузіяй. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі ў вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што паміж Беларуссю і Грузіяй устаноўлены цесныя дружалюбныя адносіны. Беларускі ўрад гатовы выбудоўваць з Грузіяй эканамічную палітыку з улікам узаемных інтарэсаў. "У мінулым годзе адкрылася беларускае пасольства ў Тбілісі, і мы бачым, што апошнім часам кантакты прыкметна актывізаваліся на ўсіх узроўнях, і вашы сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы - пацвярджэнне таго", - сказаў прэм'ер-міністр.

Тавараабарот паміж краінамі павялічваецца, разам з тым Беларусь і Грузія могуць яшчэ больш нарасціць аб'ёмы ўзаемнага гандлю. "Патэнцыял нашых адносін такі, што мы яшчэ можам прыкметна дабавіць у плане павелічэння тавараабароту", - лічыць Андрэй Кабякоў.

Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі ў сваю чаргу заявіў, што ў краіны ёсць вялікая зацікаўленасць у супрацоўніцтве з Беларуссю. "Мы ўражаны дасягненнямі Беларусі ў многіх сферах, развіццём высокіх тэхналогій, сельскай гаспадаркі, - адзначыў Георгій Маргвелашвілі. - Дэталёва размаўлялі аб гэтым з Прэзідэнтам Беларусі і бачым вялікія магчымасці для нашага ўзаемадзеяння".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі