Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Чэр 2016

Кабякоў азнаёміўся з экспазіцыяй "Белагра-2016"

10 чэрвеня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў наведаў выстаўку "Белагра-2016", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністр азнаёміўся з экспазіцыямі буйнейшых прамысловых прадпрыемстваў, у прыватнасці, Мінскага трактарнага завода, наведаў выстаўку прадуктаў харчавання і рыбацкую вёску.

Як падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы, выстаўка "Белагра" - гэта своеасаблівая справаздача дасягненняў АПК. "Цікавасць да выстаўкі вельмі высокая. "Белагра" з вялікім задавальненнем наведалі прэзідэнты Беларусі і Расіі і ўрадавыя дэлегацыі, 13 губернатараў Расійскай Федэрацыі. На "Белагра" заключана шмат кантрактаў. Можна сказаць, што выстаўка ўдалася", - канстатаваў ён.

Як паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада, у час правядзення выстаўкі "Белагра-2016" арганізацыі мясной і малочнай галіны Беларусі заключылі 14 кантрактаў на агульную суму звыш 1,2 млрд расійскіх рублёў, акрамя таго, Беларусь і Расія ўзгаднілі наменклатуру і аб'ёмы паставак беларускіх прадуктаў харчавання ў Маскву ў 2017 годзе. Агульны аб'ём паставак складзе амаль 250 тыс. т, у прыватнасці на маскоўскія прылаўкі плануецца паставіць 48 тыс. т мясной прадукцыі, а таксама 40 тыс. т сыру, 11 тыс. т тварагу, 120 млн яек.

Шэраг камерцыйных праектаў заключаны і на III Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2016" праходзіць у рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня з 7 па 11 чэрвеня. Экспазіцыя размяшчаецца на пляцоўцы аэрапорта Мінск-1. Удзел у "Белагра-2016" прымаюць 535 кампаній з 23 краін.

Калектыўныя экспазіцыі на выстаўцы прадстаўляюць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, канцэрн "Белнафтахім", канцэрн "Беллегпрам", канцэрн "Белдзяржхарчпрам", Белкаапсаюз, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, іншыя міністэрствы і ведамствы, а таксама прыватны сектар і фермерскія гаспадаркі.

Выстаўку "Белагра-2016" наведалі ўдзельнікі III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі