Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Mar 2017

Кабякоў аб узаемадзеянні ў ЕАЭС: Разнастайныя ўнутраныя перашкоды нарастаюць як снежны камяк

7 сакавіка, Бішкек /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў рэзка раскрытыкаваў ход рэалізацыі інтэграцыйных працэсаў на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза. Асноўныя праблемы ўзаемадзеяння паміж краінамі ЕАЭС ён агучыў сёння на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Бішкеку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы паставілі задачу рэалізаваць фундаментальнасць свабоды перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы, якія з'яўляюцца базісам нашага эканамічнага саюза. Вымушаны канстатаваць, што ствараюцца ўсё новыя перашкоды і бар'еры, - заявіў Андрэй Кабякоў. - Няхай будзе пакуль розніца ў цэнах на газ. Мы дамовіліся пры падпісанні Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе, што яна будзе паступова ліквідавана да 2025 года. Але чаму гэта розніца так рэзка расце - не на 1 працэнт, не на 5 працэнтаў і нават не на 10 працэнтаў? А розніца ў цэнах паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй вырасла з 38 працэнтаў у пачатку 2014 да 110 працэнтаў у 2016 годзе. Чаму пасля стварэння ЕАЭС замест паступовага скарачэння розніца стала амаль у тры разы вышэйшай? Якая свабода перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы тут можа быць?"

Пры гэтым прэм'ер-міністр падкрэсліў, што расійскія партнёры добра ведаюць, што 96 працэнтаў электраэнергіі ў Беларусі выпрацоўваецца з расійскага прыроднага газу. "Як у такой сітуацыі можна канкурыраваць на агульным рынку? Беларусь згодна рухацца наперад, але мы супраць таго, каб рабіць выгляд, што мы рухаемся наперад", - сказаў кіраўнік беларускага ўрада.

Ён нагадаў, што пры падпісанні дагавора аб ЕАЭС бакі дамовіліся аб асобных выключэннях, але пры гэтым дамовіліся і аб іх ліквідацыі ў самыя кароткія тэрміны. "Замест гэтага разнастайныя ўнутраныя перашкоды толькі нарастаюць як снежны камяк. Такая карціна назіралася і ў 2016 годзе, нягледзячы на абмеркаванне пытання на розных узроўнях. Збіліся ўжо з ліку перашкод. Замест адных, якія спыняюць дзеянне, тут жа вырастаюць іншыя, - заявіў Андрэй Кабякоў. - Эскалацыя абмежаванняў, нацыянальныя праграмы імпартазамяшчэння, у якіх тавары, вырабленыя ў іншых краінах ЕАЭС, чамусьці аказваюцца чужароднымі. Пры гэтым рашэнне нумар 73 Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета аб парадку ажыццяўлення тэхналагічнай аперацыі пры вытворчасці прамысловых тавараў на тэрыторыі дзяржаў - членаў ЕАЭС, якое падпісана кіраўнікамі дзяржаў 29 мая 2014 года і з'яўляецца фундаментальным для прамысловай кааперацыі, практычна цалкам дэзавуіравана".

"Пастаянна ўзнімаючы праблему выключэнняў, бар'ераў і абмежаванняў паміж краінамі ЕАЭС, мы натыкаемся на глухую сцяну, рух у гэтай сферы ідзе не наперад, а назад, - канстатаваў кіраўнік беларускага ўрада. - Разам з тым хацеў бы выказаць надзею, што падрыхтаваны ЕЭК даклад па бар'ерах, выключэннях і абмежаваннях не ператворыцца ў канчатковы і адзіны вынік праведзенай работы, а стане практычным дапаможнікам да дзеяння".

Сёння ў Бішкеку кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі стан узаемнага гандлю ў 2015-2016 гадах, сферы эканомікі, маючыя інтэграцыйны патэнцыял у Еўразійскім эканамічным саюзе, і меры, накіраваныя на яго выкарыстанне, а таксама магчымасці ўстаранення перашкод у развіцці ўнутранага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза. Бакі ўзгаднілі сумесныя прагнозы развіцця аграпрамысловага комплексу, попыту і прапанавання дзяржаў - членаў ЕАЭС па асноўных відах сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання на бягучы год. Акрамя таго, кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі меры па развіцці экспарту на рынкі трэціх краін сельгастэхнікі і абсталявання, што вырабляюцца ў дзяржавах ЕАЭС.

Наступнае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета плануецца правесці ў Казані.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі