Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Стд 2017

Кабякоў і Вучыч прынялі ўдзел у адкрыцці комплексу "Дана Мол"

Кабякоў і Вучыч прынялі ўдзел у адкрыцці комплексу "Дана Мол"27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і старшыня ўрада Сербіі Аляксандр Вучыч прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця комплексу "Дана Мол" у рамках праекта "Маяк Мінска", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адкрыццё комплексу адбылося ў ходзе афіцыйнага візіту сербскай урадавай дэлегацыі. "У нас з маім калегам Аляксандрам Вучычам адбыліся канструктыўныя і змястоўныя перагаворы практычна па ўсіх пытаннях узаемадзеяння. Гэтыя перагаворы прайшлі ў вельмі шчырай і канструктыўнай абстаноўцы. Мы з задавальненнем адзначылі нашы дружалюбныя, правераныя часам сувязі паміж беларускім і сербскім народамі, яны сталі надзейнай асновай для двухбаковых адносін", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Кабякоў і Вучыч прынялі ўдзел у адкрыцці комплексу "Дана Мол"Асаблівае значэнне пры развіцці двухбаковых адносін Беларусь надае рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. "У Беларусі створаны спрыяльныя ўмовы для развіцця сербскага бізнесу", - падкрэсліў прэм'ер-міністр. Так, у беларускай сталіцы паспяхова рэалізуюцца два вялікія інвестыцыйныя сербскія праекты - "Маяк Мінска" і "Мінск-Мір". Група кампаній "Дана Холдынгс", якая рэалізуе гэтыя праекты, вядзе дзейнасць у Беларусі з 1997 года і стала за гэты час адной з буйнейшых будаўнічых кампаній у Мінску. Праект "Маяк Мінска" плошчай 1 млн кв.м блізкі да завяршэння.

"Мы ўпэўнены, што рэалізацыя такіх праектаў служыць аб'яднанню нашых народаў, садзейнічае ўмацаванню беларуска-сербскіх эканомік і з'яўляецца ўвасабленнем братэрскіх адносін двух народаў", - заявіў Андрэй Кабякоў.

Кабякоў і Вучыч прынялі ўдзел у адкрыцці комплексу "Дана Мол"У сваю чаргу Аляксандр Вучыч падзякаваў беларускім інжынерам і будаўнікам, а таксама ўсім задзейнічаным у будаўніцтве аб'екта і запрасіў беларускіх інвестараў у Сербію.

Старшыня савета дырэктараў кампаніі "Дана Холдынгс" Драгамір Карыч адзначыў, што "Дана Мол" з'яўляецца адным з самых сучасных гандлёвых комплексаў, дзе будуць прадстаўлены беларускія і сербскія кампаніі, вядучыя сусветныя брэнды, якіх раней не было ў Беларусі. "Гэты праект будзе на карысць і Беларусі, і Сербіі", - лічыць ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі