У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Жнв 2013

ЮНІДА створыць у Беларусі Цэнтр чыстай вытворчасці

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па прамысловаму развіццю (ЮНІДА) у рамках праграмы супрацоўніцтва па развіццю чыстых тэхналогій плануе стварыць у Беларусі Цэнтр чыстай вытворчасці. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў памочнік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Юрый Лукашэвіч.

"Праграма разлічана на супрацоўніцтва з шасцю краінамі, такімі як Украіна, Малдова, Арменія, Азербайджан, Беларусь і Грузія. Агульны аб'ём фінансавання праекта складзе каля 12,5 млн. еўра на 4 гады", - адзначыў Юрый Лукашэвіч.

Праграма будзе рэалізоўвацца ў некалькі этапаў. Першы этап прадугледжвае падрыхтоўку беларускіх спецыялістаў па пытаннях развіцця чыстых тэхналогій, другі - распрацоўку канцэпцый і ацэнку ўсіх паказчыкаў эфектыўнасці чыстых тэхналогій, трэці - падтрымку трансферу тэхналогій.

Плануецца, што ў бліжэйшы час ЮНІДА, Дзяржкамітэт па навуцы і тэхналогіях, Рэспубліканскі цэнтр трансферу тэхналогій, Нацыянальная акадэмія навук, міністэрствы эканомікі і прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правядуць нараду, на якой разгледзяць пытанні па рэалізацыі праекта ў Беларусі, у тым ліку па выбары арганізацыі-каардынатара праграмы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску