Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Кст 2023

"Яшчэ ёсць над чым працаваць". Лукашэнка ў бліжэйшы час зноў зоймецца цэнамі


Фота з архiва

27 кастрычніка, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер у хуткім часе правесці нараду па рэгуляванні цэн. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы паведаміў журналістам у час рабочай паездкі ў Мінскі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бліжэйшы час (у бягучым годзе дакладна, будзе залежаць ад камандзіровак) мы правядзём нараду і ўжо не тое што ўвогуле паразважаем, а паглядзім ужо, што ўрад зрабіў за гэты час, каб мы маглі цэны трымаць каля сябе, за руку. Па вялікім рахунку, мы мелі рацыю. Аказваецца, жыру столькі назбіралі, асабліва гандлёвыя сеткі, ды і вытворцаў хапала, што ёсць дзе яго здымаць. Тры дні таму я па гэтым пытанні распытваў Снапкова (першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў. - Заўвага БЕЛТА), ён адказвае ва ўрадзе за гэта. І ён згадзіўся, што яшчэ ёсць жырок, які можна шліфаваць у нашых вытворцаў і гандлю. Удаецца цэны трымаць на патрэбным узроўні. Яшчэ ёсць над чым працаваць, але зрабілі правільна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што інфляцыя ў Беларусі цяпер крыху большая за 3 працэнты, а чакалася, што яна будзе вышэйшай. "Можа, яна крыху і падрасце да новага года, але гэта не 9 працэнтаў будзе. Гэта мы ў два разы скарацілі рост цэн, скарацілі інфляцыю. Таму правільна зрабілі", - перакананы Прэзідэнт.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што цэны не павінны насаджвацца зверху. Вытворцам і гандлю неабходна самім устанаўліваць кошт свайго тавару і паслуг. "Але парадак павінен быць агульным, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Там, дзе кантроль, там і вынік ёсць".

"Таму тое, што мы ўзяліся за рэгуляванне і настройку цэн, - гэта правільна. Але бізнесмены, прадпрымальнікі, вытворцы і прадаўцы не павінны бегаць да начальнікаў па кабінетах і пытаць: "А як цэны ўстанавіць нам?" Гэтага быць не павінна. За гэта будзе строгае спагнанне са Снапкова і са "снапкоўцаў", як я яму сказаў. Яны павінны прапанаваць такі варыянт, каб бізнесмен сам устанаўліваў цэны на свой тавар, не завышаючы іх. Вось на гэту тэму мы будзем размаўляць. І ўжо там падрабязна разбяромся, што нам яшчэ трэба рабіць. Але данастройка гэтага механізма ідзе пастаянна", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі