Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Jul 2021

Ярашэнка: 8 рэзідэнтаў "Вялікага каменя" займаюцца тэмай электратранспарту

Ярашэнка: 8 рэзідэнтаў

16 ліпеня, Смалявіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Восем рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" займаюцца тэмай электратранспарту. Аб гэтым паведаміў кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка сёння ў час мерапрыемства да Дня электратранспарту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сённяшняе мерапрыемства - знакавая падзея для парка "Вялікі камень" і для краіны ў цэлым. Дзень электратранспарту становіцца традыцыйным святам і праводзіцца ўжо другі год запар, - сказаў Аляксандр Ярашэнка. - Тэма электратранспарту цяпер на парадку дня, яна вельмі важная для ўсяго свету. Нават клімат падказвае нам, што неабходна зніжаць шкодныя выкіды ў атмасферу. Мы ў парку таксама гэты напрамак актыўна развіваем. З 71 рэзідэнта, якія цяпер зарэгістраваны ў "Вялікім камені", восем тым ці іншым чынам развіваюць тэму электратранспарту. Літаральна ў бліжэйшы час некалькі будучых рэзідэнтаў, інвестараў плануюць таксама зайсці да нас у парк і развіваць гэту галіну".

У сваю чаргу генеральны дырэктар СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" Янь Ган адзначыў, што гэтым летам у розных кутках свету фіксуецца анамальна высокая тэмпература паветра. І Беларусь не выключэнне. Тут на працягу месяца стаіць гарачае надвор'е - гэта яркі прыклад праяўлення глабальнага пацяплення. "Мы ўсе жывём у глабальнай вёсцы, і змяненне клімату з'яўляецца нашай агульнай праблемай. У сувязі з гэтым ААН у рамках глабальнага супрацоўніцтва ў сферы клімату актыўна выступае за выкарыстанне экалагічна чыстых крыніц энергіі, стварэнне зялёнай экасістэмы і забеспячэнне ўстойлівага развіцця нашага грамадства. У аўтамабільнай галіны, якая займае адну з лідзіруючых пазіцый па выкідах вуглякіслага газу ў атмасферу, пераход да новых крыніц энергіі і адыход ад традыцыйных паліўных крыніц з'яўляецца вельмі важным", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў гендырэктара кампаніі, XXI стагоддзе - гэта эра новых крыніц энергіі. "Індустрыяльны парк "Вялікі камень" гатовы на базе вынікаў работы мінулых гадоў прадаўжаць садзейнічаць уступленню большай колькасці рэзідэнтаў з галіны новай энергетыкі, а таксама ствараць умовы для запуску ў вытворчасць аўтамабіляў беларускіх брэндаў, якія маюць уласныя напрацоўкі", - канстатаваў Янь Ган.

Дзень электратранспарту ў "Вялікім камені" сабраў шырокае кола арганізацый, дзейнасць якіх звязана з электратранспартам, у тым ліку прадстаўнікоў прамысловага комплексу, кампаній-імпарцёраў электрамабіляў, а таксама вучоных.

На выстаўцы прадстаўлены як легкавыя аўто, так і спецтэхніка на электрацязе. Напрыклад, лёдазалівачная машына МТЗ. Сярод экспанатаў - электробусы "Белкамунмаш" і МАЗ, адны з апошніх мадэлей электрамабіляў Tesla, BMW, Chevrolet. Тут можна ўбачыць і самы маленькі электрамабіль у Беларусі, а таксама новыя мадэлі электраматацыклаў, электраскутараў і электравеласіпедаў. Праграма мерапрыемства ўключае тэст-драйвы, спаборніцтвы для аматараў язды на монаколах, а таксама заезд дзіцячых гоначных электракараў, арганізаваны дзяржкарпарацыяй "Расатам".

Арганізаваны круглы стол "Перспектывы развіцця электратранспарту і зараднай інфраструктуры ў Беларусі". Яго ўдзельнікі абмяркуюць рэалізацыю комплекснай праграмы развіцця электратранспарту на 2021-2025 гады, прагнозы для рынку электрамабіляў з улікам дзеючых стымулюючых мер і планаў па развіцці зараднай інфраструктуры.

Арганізуюць мерапрыемства Міністэрства энергетыкі і Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі