У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Май 2017

Ярашэнка: 2017 год павінен стаць прарыўным для "Вялікага каменя"

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" 2017 год павінен стаць прарыўным. Аб гэтым сёння журналістам заявіў кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Ярашэнкі, у адміністрацыі парка разлічваюць, што гэты год стане для яго прарыўным у частцы прыцягнення інвестараў. "Вялікі камень" будзе развівацца па формуле 20-10-5, у якой 20 - гэта новыя зарэгістраваныя кампаніі. "Мы ставім перад сабой задачу, каб па выніках 2017 года ў парку зарэгістравалася не менш за 20 рэзідэнтаў", - растлумачыў ён. Дзесяць рэзідэнтаў пачнуць будаваць свае вытворчыя аб'екты. Акрамя таго, у парку чакаюць, што пяць аб'ектаў у гэтым годзе ўжо будуць пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю.

Цяпер у "Вялікім камені" дзевяць рэзідэнтаў. Аляксандр Ярашэнка расказаў, што чарговага зарэгістравалі літаральна гэтымі днямі. Гэта даччыная кампанія аўстрыйскай карпарацыі "Кранаспан", якая плануе ўкласці каля 27 млн еўра ў свой праект у парку.

Кіраўнік адміністрацыі парка нагадаў, што "Вялікі камень" лічыцца адным з буйнейшых праектаў КНР за мяжой. Кітайскія кампаніі ўкладаюць у яго даволі сур'ёзныя інвестыцыі, аказваюць значную тэхніка-эканамічную дапамогу. Так, у парку з іх дапамогай пабудавалі электрастанцыю магутнасцю 110 кВ, рэканструявалі рэчышча ракі Уша. Аляксандр Ярашэнка ў сувязі з гэтым падкрэсліў, што Кітайска-беларускі парк пазіцыянуе сябе не толькі як індустрыяльны, але і як экалагічны праект з адпаведна высокімі стандартамі ў гэтай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс