Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Feb 2015

Японская карпарацыя "Марубені" зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з Беларуссю ў хімічнай галіне

18 лютага, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Японская карпарацыя "Марубені" вывучае магчымасць пашырэння супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі ў хімічнай галіне. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам ва ўрадзе Беларусі саветнік прэзідэнта карпарацыі "Марубені" Ватару Ёсіда, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю і хочам цяпер зрабіць упор на інвестыцыйную дзейнасць у сферы хімічнай прамысловасці", - сказаў Ватару Ёсіда.

Цяпер карпарацыя прымае ўдзел у праекце ААТ "Мазырскі НПЗ" па будаўніцтве комплексу гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых астаткаў (выраб і пастаўка японскіх рэактараў).

"Марубені" - шматфункцыянальная гандлёвая інвестыцыйная кампанія. У ліку асноўных напрамкаў яе дзейнасці - рэалізацыя інвестпраектаў у замежных краінах, якія прадугледжваюць пастаўкі японскага абсталявання і тэхналогій у такіх сферах, як інфраструктура, здабыча, перапрацоўка і транспарціроўка энергарэсурсаў, вытворчасць хімічнай прадукцыі. "Марубені" ў якасці пастаўшчыка абсталявання сумесна з Японскім банкам для міжнароднага супрацоўніцтва прыняла ўдзел у рэалізацыі інвестпраекта па мадэрнізацыі вытворчасці поліэфірных ніцей на базе РУП "Светлагорскае ВА "Хімвалакно". Было падпісана адпаведнае крэдытнае пагадненне, якое прадугледжвае фінансаванне праекта японскім банкам у памеры $31,5 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі