У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Стд 2016

Японія высока ацэньвае развіццё інфармтэхналогій у Беларусі і разглядае магчымасці супрацоўніцтва

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня карпарацыі "Ракутэн", дырэктар Японскай асацыяцыі новай эканомікі Хірасі Мікітані высока ацаніў узровень развіцця інфармацыйных тэхналогій у Беларусі і выказаў зацікаўленасць у дэталёвым абмеркаванні перспектыў развіцця супрацоўніцтва. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Японіі Сяргеем Рахманавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Хірасі Мікітані адзначыў свой паспяховы візіт у Беларусь у лістападзе 2014 года і праінфармаваў аб актыўным супрацоўніцтве з Беларуссю ў сферы інфармацыйных тэхналогій.

Сустрэча прайшла ў час афіцыйнага мерапрыемства карпарацыі "Ракутэн", у якім таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі парламента і ўрада Японіі, кіраўнікі буйных японскіх карпарацый і вядучых СМІ.

Пасол Беларусі правёў таксама сустрэчы з кіраўнікамі кампаній, што ўваходзяць у карпарацыю "Ракутэн", і іншых ІТ-кампаній, якія прысутнічалі на мерапрыемстве. Субяседнікам перададзены запрашэнні прыняць удзел у запланаваным на май семінары-прэзентацыі Парка высокіх тэхналогій Беларусі ў Токіа, што праводзіцца пры садзейнічанні Японскай арганізацыі па развіцці знешняга гандлю.

Кампанія "Ракутэн" (у перакладзе з японскага - "аптымізм") з'яўляецца адной з буйнейшых японскіх кампаній у сферы анлайн-гандлю і прадастаўлення паслуг інтэрнэту. Яна аб'ядноўвае амаль 300 інтэрнэт-магазінаў у Японіі і з'яўляецца адной з буйнейшых сусветных пляцовак у сферы анлайн-камерцыі. Акрамя анлайн-гандлю таварамі і паслугамі кампанія вядзе фінансавую дзейнасць, анлайн-гандаль каштоўнымі паперамі, прадастаўляе паслугі інтэрнэту, турыстычныя паслугі, падтрымлівае прафесійныя спартыўныя каманды, прадастаўляе паслугі ў сферы забаў у інтэрнэце і інш.

У 2014 годзе кампанія набыла распрацаваны ў Беларусі мабільны сэрвіс "Вайбер".

Японская асацыяцыя новай эканомікі створана ў чэрвені 2012 года і з'яўляецца структурай, якая дынамічна развіваецца, аналагічнай бізнес-федэрацыі Японіі (Кейданрэн), Асацыяцыі карпаратыўных кіраўнікоў Японіі (Кейдзай даюкай) і Японскай гандлёва-прамысловай палаце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску