Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Крс 2023

Янчэўскі расказаў аб выніках нарады ў Лукашэнкі па развіцці ПВТ і ІТ-галіны

Янчэўскі расказаў аб выніках нарады ў Лукашэнкі па развіцці ПВТ і ІТ-галіны
Фота з архiва

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў унесеныя яму на разгляд праекты прававых актаў аб развіцці Парка высокіх тэхналогій, якія змяшчаюць нестандартныя падыходы. Аб гэтым паведаміў журналістам дырэктар Адміністрацыі ПВТ Усевалад Янчэўскі па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларуская IT-сфера знаходзіцца не ў самым простым стане, таму што, з аднаго боку, зразумелыя ўсім рызыкі, выклікі, праблемы, звязаныя з агульнай сітуацыяй вакол нашай краіны. Тут рэчы непрыемныя, але зусім відавочныя, таму што на краіну і IT- сектар націскаюць, і гэта стварае шматлікія праблемы. З іншага боку, у глабальнай IT-сферы таксама ёсць крызіс, - абмаляваў агульны фон кіраўнік ПВТ. - Ёсць велізарнае падзенне капіталізацыі шматлікіх кампаній, ёсць вялікія скарачэнні нават у IT-карпарацыях і гэтак далей".

"Гэта значыць, адны праблемы накладваюцца на іншыя, таму, вядома, не вельмі проста IT-кампаніям, - прадоўжыў ён. - Кіраўнік дзяржавы чарговы раз традыцыйна, як і з году ў год, з пяцігодкі ў пяцігодку, выказаў падтрымку (прычым не проста словамі, а справамі і рашэннямі) нашаму IT-сектару, Парку высокіх тэхналогій, IT-кампаніям. Прэзідэнт пайшоў насустрач, падтрымаў (унесеныя яму прапановы. - Заўвага БЕЛТА). Яго цёплае стаўленне (да IT-сектара і ПВТ у прыватнасці. - Заўвага БЕЛТА), якое ўсе могуць гадамі назіраць, прадаўжаецца".

Усевалад Янчэўскі выказаў упэўненасць у тым, што і IT-кампаніі праявяць сябе належным чынам: будуць прыносіць карысць эканоміцы, краіне, нягледзячы на ўсе цяперашнія складанасці.

Паводле яго слоў, на нарадзе, акрамя агульных тэм у IT, абмяркоўваліся таксама тэндэнцыі ў развіцці тэхналогій штучнага інтэлекту і перспектывы беларускіх кампаній у гэтай прагрэсіўнай галіне, якая хутка расце. Як адзначыў кіраўнік ПВТ, у Беларусі ёсць шмат кампаній, у тым ліку стартапаў, якія ў гэтай сферы спецыялізуюцца і яшчэ пакажуць сябе.

"І аб гэтай сферы ў тым ліку, аб штучным інтэлекце і кампаніях, прадуктах, з гэтым звязаных, сёння ішла размова. Думаю, што тыя рашэнні, якія Прэзідэнтам прымаліся, прымаюцца і будуць прымацца, - яны падтрымаюць не толькі ў цэлым IT-сферу і ПВТ, а ў тым ліку і тое, што датычыцца адной з найбольш перспектыўных і значных на сённяшні дзень галін, такой як штучны інтэлект", - сказаў Усевалад Янчэўскі.

Характарызуючы цяперашні стан спраў у ПВТ, ён падкрэсліў, што парк, нягледзячы на шматлікія спробы яго "пахаваць", па-ранейшаму функцыянуе, і дзясяткі тысяч праграмістаў працуюць у Беларусі, з'яўляюцца новыя рэзідэнты. "ПВТ па-ранейшаму ўносіць значны, сур'ёзны ўклад і ў экспарт, і ў ВУП, і ў эканоміку краіны", - упэўнены кіраўнік парка. У пацвярджэнне сваіх слоў ён прывёў цікавы факт: "Нягледзячы на ўсе крызісныя з'явы, ёсць вельмі цікавы паказчык: за некалькі месяцаў гэтага года кампаніі ПВТ заплацілі больш падаткаў, чым у мінулым годзе (за аналагічны перыяд з улікам ільготнага рэжыму, які распаўсюджваецца на рэзідэнтаў ПВТ. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Усевалад Янчэўскі. Паводле даных кіраўніцтва парка, за ўвесь 2022 год экспарт кампаній ПВТ склаў амаль $2,5 млрд, а падатковыя выплаты - Br750 млн.

Як паведамлялася, на нарадзе ў Прэзідэнта 11 красавіка абмяркоўваліся праекты ўказаў па развіцці ПВТ. "Мне ўнесены праекты прававых актаў аб развіцці Парка высокіх тэхналогій. Падыход нестандартны. Але ў гэтай сферы практычна заўсёды патрабуюцца крэатыўныя рашэнні", - заявіў беларускі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў, што размова ідзе аб другім дыханні і раней недаступных гарызонтах для парка ды і ўсёй беларускай IT-галіны. "Трэба асвоіць новыя рынкі, замясціць заходнія інвестыцыі азіяцкімі", - абазначыў арыенціры Аляксандр Лукашэнка.

"І наогул, калі недзе ствараецца дастойны прадукт, якія б ні былі перашкоды, гэты прадукт будзе запатрабаваны, яго купяць", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, сёння трэба яшчэ раз абмеркаваць прапановы і дамовіцца аб прывядзенні нарматыўнай базы ў адпаведнасць з прынятымі рашэннямі. "Хацеў бы пачуць ад прысутных, як мы можам максімальна паскорыць работу і калі атрымаем канкрэтны вынік", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі