Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Крс 2020

"Якія прыбаўленні ў вазе, удоі? Эканоміка павінна быць!" - Лукашэнка аб крытэрыях для заахвочвання кіраўнікоў


3 красавіка, Смалявіцкі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Крытэрыі ацэнкі работы раённых кіраўнікоў павінны быць арыентаваны не на колькасныя паказчыкі, а на эфектыўнасць вытворчасцей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нейкія пачалі крытэрыі мне прапаноўваць для ацэнкі кіраўнікоў у раёнах. Прыбаўленні ў вазе, удоі і іншае. Я гавару: гэта ўжо ў савецкія часы праходзілі. Якія прыбаўленні ў вазе? Грошы!" - падкрэсліў беларускі лідар.

"Ёсць грошы ў бюджэце, павялічыўся бюджэт за год у старшыні райвыканкама, дай яму нейкі працэнт, няхай ён на ўсіх падзеліць. Якое прыбаўленне ў вазе, каму патрэбны гэтыя прыбаўленні? Можаш без прыбаўлення, абы грошы былі", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі