Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Чэр 2020

"Якасць і яшчэ раз якасць!" - Лукашэнка патрабуе не дапускаць бесталковасці ў сельскай гаспадарцы


Фота з архiва

12 чэрвеня, Полацк /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе не дапускаць бесталковасці ў сельскай гаспадарцы. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Полацк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У першую чаргу кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў губернатара сітуацыяй у сельскай гаспадарцы, ходам нарыхтоўкі кармоў. Ён звярнуў увагу на факты бесталковасці ў сельскай гаспадарцы, калі нарыхтаванае ў рулонах сена застаецца доўга на палях і мокне пад дажджом, страчваючы сваю якасць.

"Я не збіраюся вас вучыць тэхналогіям. Кармы будуць няякасныя - зноў будзем змагацца з падзяжом жывёлы", - звярнуў увагу беларускі лідар.

"Я ведаю, што вы зацікаўлены (у добрых паказчыках работы. - Заўвага  БЕЛТА), але атрымліваецца іншым разам наадварот. Звярніце ўвагу. Якасць і яшчэ раз якасць!", - заклікаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі