У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Жнв 2011

IKEA мае намер інвесціраваць 12 млн. еўра ў будаўніцтва прадпрыемства ў Гродзенскай вобласці

8 жніўня, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Група кампаній IKEA мае намер інвесціраваць 12 млн. еўра ў будаўніцтва дрэваапрацоўчага прадпрыемства ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў камітэце эканомікі Гродзенскага аблвыканкама.

Міжнародная група кампаній у бліжэйшыя дні заключыць інвестыцыйны дагавор з Гродзенскім аблвыканкамам па адкрыццю завода, завяршаецца работа па дэталізацыі ўмоў дагавора. Папярэдні ўчастак для будаўніцтва прадпрыемства вызначаны ў Свіслацкім раёне. Пачатак будаўніча-мантажных работ намечаны на сакавік-красавіц 2012 года.

Праект будзе ажыццяўляцца некалькімі этапамі з паступовым увядзеннем магутнасцей. Першапачаткова на заводзе будуць выпускаць камплектуючыя для мэблі, у перспектыве - саму мэблю. Аналагічныя прадпрыемствы IKEA дзейнічаюць у іншых краінах, у тым ліку ў Польшчы.

Як адзначылі ў камітэце эканомікі, міжнародная група кампаній IKEA з'яўляецца стратэгічным партнёрам аблвыканкама. У перспектыве група кампаній гатова пашыраць свае магутнасці ў рэгіёне, у тым ліку ёсць планы па будаўніцтву ў абласным цэнтры буйнога гандлёвага комплексу, які будзе спецыялізавацца на продажы мэблі.

Шведская кампанія IKEA заснавана ў 1943 годзе. Сёння з'яўляецца буйнейшай у свеце рознічнай сеткай па гандлю мэбляй і прадметамі хатняга ўжытку. У склад групы ўваходзяць больш як 30 мэблевых фабрык і амаль 280 магазінаў у 26 краінах свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску