У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Кст 2017

Huawei можа паўдзельнічаць у стварэнні інтэлектуальнай транспартнай сістэмы ў Беларусі

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайская карпарацыя Huawei можа прыняць удзел у стварэнні інтэлектуальнай транспартнай сістэмы ў Беларусі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Анатоля Калініна з дырэктарам ТАА "Бел Хуавэй Тэхналоджыс" Пань Юнам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні і перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі з кітайскай карпарацыяй Huawei ў галіне лічбавай трансфармацыі рэальнага сектара эканомікі, стварэння інтэлектуальнай транспартнай сістэмы, а таксама рэалізацыі асобных праектаў сацыяльнай накіраванасці.

На сустрэчы было адзначана, што гэта кампанія працуе ў Беларусі 16 гадоў. За гэты час рэалізаваны шэраг адукацыйных праектаў, у тым ліку па стварэнні лабараторый ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй адукацыі, арганізаваны навучальныя семінары ў цэнтры Huawei ў КНР.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс