Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Крс 2022

Губернатар Варонежскай вобласці разлічвае на істотны рост узаемнага гандлю з Беларуссю

Губернатар Варонежскай вобласці разлічвае на істотны рост узаемнага гандлю з Беларуссю

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З улікам санкцыйных абставін тавараабарот Варонежскай вобласці Расіі і Беларусі можа істотна павялічыцца. Такое меркаванне выказаў губернатар расійскага рэгіёна Аляксандр Гусеў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік Варонежскай вобласці ў першую чаргу падзякаваў за запрашэнне наведаць Беларусь і цёплы прыём, насычаную дзелавую праграму.

Дэлегацыя рэгіёна, напрыклад, ужо наведала МАЗ і "Белкамунмаш". "Ёсць узаемны інтарэс", - канстатаваў Аляксандр Гусеў. Ён расказаў, што ў Варонежскай вобласці рэалізуецца стратэгія развіцця транспартнай інфраструктуры вобласці, і прадукцыя, якая вырабляецца ў Беларусі, будзе карысная: "Думаю, мы прыйдзем да таго, што заключым дагаворы і будзем купляць. Гэта датычыцца перш за ўсё электратранспарту як асновы пасажырскага транспарту для Варонежа".

Пабывала расійская дэлегацыя таксама ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава. У Варонежскай вобласці, паводле слоў губернатара, цяпер выбудоўваюць комплексную сістэму аказання дапамогі анкахворым, узводзіцца вялікі хірургічны комплекс, а затым будзе пабудаваны тэрапеўтычны. "Вядома, той вопыт, які назапашаны ў цэнтры (у беларускім РНПЦ анкалогіі і медрадыялогіі. - Заўвага БЕЛТА) для нас вельмі актуальны. Мы дамовіліся, што нашы медыкі вялікай групай прыедуць, сустрэнуцца, нешта будуць пераймаць. Мы ўчора таксама паглядзелі, што можна было і закупляць абсталяванне, якое вырабляецца на тэрыторыі Беларусі. Яно якаснае, адпавядае чаканням, патрабаванням, якія ёсць у нашай медыцынскай супольнасці", - адзначыў Аляксандр Гусеў.

Адбыліся, паводле яго слоў, і перагаворы ў гандлёва-прамысловай палаце, якія таксама павінны даць свой вынік, у тым ліку пазітыўна паўплываць на тавараабарот.

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, на думку губернатара, развіваецца дынамічна. Паводле даных за 2021 год, узаемны тавараабарот склаў звыш $348 млн,  што на 30 працэнтаў больш, чым у 2020-м, - гэта самы высокі паказчык з 2018 года. "Але я не думаю, што нас павінна задавольваць абсалютная велічыня, - сказаў Аляксандр Гусеў. - Разлічваем, што гандлёва-эканамічны абарот будзе, безумоўна, расці. У гэтым годзе планавалі рост да 10 працэнтаў, але з улікам санкцыйных абставін, якія ўзніклі, думаю, у нас ёсць значна больш сур'ёзныя магчымасці і перспектывы".

Аб'ём узаемнага гандлю паміж Беларуссю і Варонежскай вобласцю ў мінулым годзе склаў больш за $348 млн. Пры гэтым значную долю тавараабароту займае экспарт беларускіх тавараў - $217 млн. У Варонежскую вобласць пастаўляюцца ў асноўным сыры, тварог і сметанковае масла, ялавічына, вырабы з металаў, часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў.

У Беларусь з Варонежскай вобласці завозяцца пераважна алей, соевыя бабы, сінтэтычны каўчук. Усяго ў мінулым годзе імпартавана прадукцыі на суму крыху большую за $131 млн.

У пачатку гэтага года тавараабарот прадоўжыў прырастаць і за студзень-люты 2022-га перасягнуў $58 млн, што амаль на 58 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд 2021-га.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі