Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Чэр 2023

Губернатар Калінінградскай вобласці расказаў аб наладжванні прамых паставак беларускіх тавараў

Губернатар Калінінградскай вобласці расказаў аб наладжванні прамых паставак беларускіх тавараў

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Губернатар Калінінградскай вобласці Расіі Антон Аліханаў па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам расказаў журналістам аб тым, якія беларускія тавары цікавыя калінінградцам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Губернатар звярнуў увагу, што ў сувязі з заходнімі санкцыямі моцна змянілася лагістыка. "І нам вельмі важна, каб беларускія тавары таксама маглі карыстацца субсідыямі (механізмамі па субсідзіраванні марской лініі, якія пачалі дзейнічаць у мінулым годзе па даручэнні Прэзідэнта РФ. - Заўвага БЕЛТА), каб яны не станавіліся неканкурэнтнымі і мы прадаўжалі іх атрымліваць".

"Мы залежым па вялікай наменклатуры, напрыклад, будаўнічых матэрыялаў ад паставак з Рэспублікі Беларусь. Для нас вельмі важна, каб гэтыя пастаўкі прадаўжаліся - і цэмент, і шчэбень, і наогул у прынцыпе будаўнічыя праекты, - звярнуў увагу ён. - Даручэнні адпаведныя дадзены".

Кіраўнік рэгіёна адзначыў, што наладжана добрае ўзаемадзеянне паміж Калінінградскай вобласцю і Беларуссю: "Мы знаходзімся ў добрым кантакце. Праводзілі ў снежні пасяджэнне расійска-беларускага савета ў Калінінградзе. Менш як паўгода прайшло - падводзім першыя вынікі таго, як гэтыя дамоўленасці рэалізаваны".

Антон Аліханаў таксама звярнуў увагу: "Нам вельмі важна прысутнасць вытворцаў сельгаспрадукцыі на нашым рынку".

"Беларускія тавары для нас традыцыйныя, - прадоўжыў ён. - Мы цяпер выбудоўваем сістэму прамых паставак, прамых дамоўленасцей буйнейшых нашых сетак і вытворцаў з Беларусі".

Губернатар расказаў аб маючым адбыцца ўдзеле дэлегацыі ў адкрыцці выстаўкі "Белагра".

"У нас тут добрыя перспектывы супрацоўніцтва. Больш за палову ўсіх саджанцаў нашых садоў і ягаднікаў - беларускай селекцыі. Тут будзе прадаўжацца супрацоўніцтва. Калі гаварыць аб новых праектах, гэта праекты па меліярацыі. У нас вельмі моцна затапляюцца тэрыторыі, нам патрэбна тэхніка, абсталяванне для таго, каб усё гэта прыводзіць у парадак. У Рэспубліцы Беларусь ёсць вытворца, мы з ім кантактуем, нешта ўжо купляем, хацелася б развіць гэтыя кантакты".

Антон Аліханаў таксама бачыць вялікія перспектывы для прыходу беларускіх тавараў на рынак Калінінградскай вобласці: "Шэраг еўрапейскіх вытворцаў вялікай наменклатуры тавараў ад нас сышоў у сувязі з санкцыямі. Мы лічым, што беларускі вытворца проста абавязаны заняць гэту нішу. Мы ўжо гэту тэму прадметна вельмі абмяркоўваем, хацелі б развіваць гэта супрацоўніцтва".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі