Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Jun 2015

Грузія зацікаўлена ў стварэнні сумесных сельгаспрадпрыемстваў з Беларуссю

2 чэрвеня, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Грузія зацікаўлена ў стварэнні сумесных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў з Беларуссю. Аб гэтым паведаміў сёння карэспандэнту БЕЛТА на выстаўцы "Белагра-2015" міністр сельскай гаспадаркі Грузіі Атар Данэлія.

Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што Грузія разглядае Беларусь не толькі як сябра, але і як важнага стратэгічнага партнёра. "У час візіту да нас вашага Прэзідэнта была адкрыта новая старонка двухбаковых адносін", - лічыць Атар Данэлія. Так, бакі ўзгаднілі важныя пытанні па супрацоўніцтве ў розных сферах.

Абмяркоўвалася, у прыватнасці, стварэнне сумесных прадпрыемстваў як у Грузіі, так і ў Беларусі. Напрыклад, што датычыцца сельскай гаспадаркі, то, паводле слоў Атара Данэліі, размова пакуль ідзе аб такіх напрамках, як птушкагадоўля і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі. Дэталі плануецца абмеркаваць ужо ў гэтым месяцы.

"Яшчэ адзін з цікавых напрамкаў - папулярызацыя грузінскіх сартоў вінаграда ў Беларусі", - дадаў міністр.

У цэлым ён лічыць, што супрацоўніцтва Беларусі і Грузіі сёння мае даволі плённы характар. "Пры гэтым аб'ёмы ўзаемнага гандлю недастатковыя, іх трэба паляпшаць", - рэзюмаваў Атар Данэлія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі