Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Жнв 2019

Грузія зацікаўлена ў пастаўках тэхнікі МАЗ

Грузія зацікаўлена ў пастаўках тэхнікі МАЗ
Фота МАЗ

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грузія зацікаўлена абнавіць свой аўтапарк сучаснымі мадэлямі беларускай тэхнікі і развіваць сэрвіснае абслугоўванне ў гарадах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінскага аўтамабільнага завода па выніках візіту грузінскай дэлегацыі на чале з прэм'ер-міністрам Мамукам Бахтадзэ.

Як адзначыў генеральны дырэктар прадпрыемства Валерый Іванковіч, МАЗ нацэлены нарасціць экспарт у краіны Каўказа. "Мы спадзяёмся пашырыць лінейку пастаўляемай тэхнікі, павялічыць аб'ём паставак і зрабіць Грузію стратэгічным фарпостам у краінах Каўказа", - дадаў ён.

Для гасцей арганізавалі выстаўку аўтатэхнікі, дзе ў тым ліку былі прадстаўлены новая мадэль аўтобуса класа Еўра-6 МАЗ-303, аўтамабілі МАЗ-673110, МАЗ-4371N2 з ізатэрмічным кузавам.

Міністр аховы навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі Грузіі Леван Давіташвілі праінфармаваў, што Грузія плануе закупляць экалагічныя віды транспарту. У прыватнасці, у Батумі прыбудуць электробусы беларускай вытворчасці. "Тэхніка ўражвае, і мы будзем абнаўляць нашы аўтапаркі камунальным і пасажырскім транспартам", - адзначыў Леван Давіташвілі.

Мінскі аўтамабільны завод - адно з буйнейшых беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Гандлёвая марка МАЗ шырока вядома ў СНД і ў далёкім замежжы. Тэхніка адпавядае экалагічным стандартам Еўра-2, 3, 4, 5, 6. З канвеера завода сыходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання - усяго больш як 500 мадэлей і мадыфікацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі