Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Жнв 2020

ГПП Беларусі і Кітая будуць садзейнічаць развіццю дзелавых адносін дзвюх краін

ГПП Беларусі і Кітая будуць садзейнічаць развіццю дзелавых адносін дзвюх краін
Фота з архiва

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ГПП Беларусі і Кітая будуць садзейнічаць развіццю дзелавых адносін дзвюх краін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў БелГПП па выніках анлайн-перагавораў прадстаўнікоў беларускіх і кітайскіх прадпрыемстваў, якія арганізавала Мінскае аддзяленне БелГПП з Камітэтам садзейнічання развіццю міжнароднага гандлю Шанхая.

Мерапрыемства адкрылі генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка і віцэ-старшыня Камітэта садзейнічання развіццю міжнароднага гандлю Шанхая Ю Чэн. Яны пацвердзілі гатоўнасць і ў далейшым садзейнічаць рэалізацыі ініцыятыў бізнесу дзвюх краін, выкарыстоўваючы інструменты і магчымасці гандлёва-прамысловых палат.

У перагаворах таксама ўдзельнічалі генеральны консул Беларусі ў Шанхаі Андрэй Андрэеў, прадстаўнік Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Кітаі Фэнчжы Го, прадстаўнікі 11 прадпрыемстваў дзвюх краін.

Бізнесмены Беларусі і Кітая абмеркавалі супрацоўніцтва ў галіне вытворчасці і паставак хлебабулачных вырабаў, вінаградных він, малочных прадуктаў, у гарбарнай галіне, міжнародных перавозках, продажы касметыкі, а таксама медыцынскага абсталявання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі