У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Врс 2015

Горын: Персанал для Беларускай АЭС праходзіць самую грунтоўную падрыхтоўку

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Персанал для Беларускай АЭС праходзіць самую грунтоўную падрыхтоўку. Аб гэтым заявіў намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу Беларускай АЭС Уладзімір Горын сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Для будаўніцтва Беларускай АЭС выбраны расійскі праект "АЭС-2006" з вода-вадзянымі рэактарамі павышанай надзейнасці і бяспекі. Ён па шэрагу паказчыкаў бяспекі перасягае аналагічныя замежныя праекты. У прыватнасці, рэактар устаноўлены за двайной засцерагальнай абалонкай: унутраная ахоўвае навакольнае асяроддзе і людзей ад магчымага ўздзеяння радыяцыі, у тым ліку ў выпадку аварый, а знешняя засцерагае рэактар ад уздзеяння звонку. "Калі верагоднасць той ці іншай падзеі, напрыклад землетрасення, смерчу, падзення самалета і да т.п., вышэйшая, чым адзін раз у мільён гадоў, то ў праект АЭС закладзена абарона ад гэтага ўздзеяння", - растлумачыў Уладзімір Горын.

Доступ да работы на станцыі атрымліваюць толькі высокакваліфікаваныя спецыялісты. "Чалавечы фактар ніхто не выключае, таму персанал для АЭС рыхтуецца і падбіраецца самым пільным чынам", - падкрэсліў намеснік галоўнага інжынера.

Удзел у падрыхтоўцы беларускіх спецыялістаў прымае ў тым ліку дзяржкарпарацыя "Расатам". "Расатам" стварыў у Расіі ўнікальную сістэму падрыхтоўкі галіновых спецыялістаў як для ўласных патрэб, так і для патрэб краін, дзе вядзецца будаўніцтва атамных электрастанцый па расійскіх праектах. Гэта сістэма аб'ядноўвае такія вядучыя ВНУ, як МІФІ, Баўманскі ўніверсітэт, МЭІ, Томскі ўніверсітэт", - адзначыў Уладзімір Горын.

Што датычыцца ўдзелу МАГАТЭ ў падрыхтоўцы беларускіх ядзершчыкаў, то эксперты гэтай арганізацыі прымалі ўдзел у распрацоўцы дзяржпраграмы па кадрах для ядзернай энергетыкі. Па праекце тэхнічнай дапамогі "Развіццё інфраструктуры ядзернай энергетыкі і сістэмы падрыхтоўкі кадраў для ядзерна-энергетычнай праграмы" ў беларускіх універсітэтах пастаўлены камп'ютарныя навучальныя сістэмы па асновах палітыкі АЭС, кіраўніцтва і тэхналогіі.

МАГАТЭ ўдзельнічае ў перападрыхтоўцы кадраў - на гэты час агенцтва арганізавала курсы павышэння кваліфікацыі для больш як 10 чалавек з прафесарска-выкладчыцкага складу беларускіх універсітэтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску