Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Сак 2020

"Гомсельмаш" пачынае адгрузку камбайнаў у Зімбабвэ


На ААТ "Гомсельмаш". Фота з архіва

17 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Гомсельмаш" пачынае адгрузку 20 збожжаўборачных камбайнаў КЗС-812 у Зімбабвэ, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Паводле слоў намесніка дырэктара цэнтра продажаў і сэрвісу па вытворчых пытаннях Яўгена Мяжэннага, тэхніка будзе адгружацца ў некалькі этапаў на працягу прыкладна двух тыдняў. Пяць камбайнаў плануюць адправіць сёння. Яшчэ пяць маюць намер адгрузіць у канцы бягучага тыдня, астатнія дзесяць - на наступным.

Мяркуецца, што для дастаўкі будуць задзейнічаны два парты: у літоўскай Клайпедзе і расійскім Санкт-Пецярбургу з перагрузкай у Германіі. У дарозе да Зімбабвэ беларускія камбайны правядуць прыкладна ад трох тыдняў да месяца.

Холдынг "Гомсельмаш" - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, што ўваходзіць у лік лідараў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных сельгасмашын. Вытворца выпускае збожжаўборачныя, кормаўборачныя, пачаткаўборачныя, бульбаўборачныя камбайны, касілкі і іншую сельгастэхніку. Камбайны "Палессе" працуюць на палях Расіі, Украіны, Казахстана, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Балгарыі, Аргенціны, Бразіліі, Кітая, Рэспублікі Карэя, краін Балтыі і інш. Кампанія мае шырокую тавараправодную сетку, шэраг сумесных прадпрыемстваў і зборачных вытворчасцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі