Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Врс 2020

"Гомсельмаш" нарасціў пастаўкі тэхнікі ў Малдову


3 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. "Гомсельмаш" за сем месяцаў гэтага года паставіў у Малдову ў два разы больш машын, чым за ўвесь 2019-ы. Такая інфармацыя размешчана на сайце прадпрыемства, паведамляе БЕЛТА.

Каб найбольш поўна задаволіць попыт дробных і сярэдніх гаспадарак Малдовы, "Гомсельмаш" пашырыў мадэльны рад пастаўляемай тэхнікі. "У гэтым годзе да традыцыйна адпраўляемай на малдаўскі рынак збожжаўборачнай тэхнікі GS812, GS10, GS12 дабаўлены камбайн эканомкласа GS5A", - удакладнілі на прадпрыемстве.

Улічваючы, што большая частка пасяўных плошчаў збожжавых у Малдове адводзіцца пад кукурузу, камбайны GS5A адгружаліся ў спецыяльнай камплектацыі. Гэта дае магчымасць забяспечыць больш якасную ўборку.

Холдынг "Гомсельмаш" - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, які ўваходзіць у лік лідараў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных сельгасмашын. Прадпрыемства выпускае мадэльныя рады збожжаўборачных і кормаўборачных камбайнаў, пачаткаўборачныя і бульбаўборачныя камбайны, касілкі і іншую сельгастэхніку. Камбайны "Гомсельмаша" працуюць на палях Расіі, Украіны, Казахстана, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Балгарыі, Аргенціны, Бразіліі, Кітая, Рэспублікі Карэя, краін Балтыі. Кампанія мае шырокую тавараправодную сетку, сумесныя прадпрыемствы і зборачныя вытворчасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі