Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Apr 2016

"Гомельшкло" і Schollglas падпісалі дагавор на экспарт шкла на 17 млн еўра

4 красавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. ААТ "Гомельшкло" і кампанія Schollglas GmbH (Германія) падпісалі дагавор на экспарт шкла. Цырымонія прайшла з удзелам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Анатоля Калініна, подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар ААТ "Гомельшкло" Іван Пратура і ўладальнік Schollglas Гюнтэр Вайдэман, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дакумент прадугледжвае экспарт 8,5 млн кв.м шкла вытворчасці ААТ "Гомельшкло" на рынкі Польшчы і Германіі.

Паводле слоў Анатоля Калініна, падпісаны дакумент - пачатак вялікага супрацоўніцтва беларускага прадпрыемства з нямецкай кампаніяй. "Думаю, мы знойдзем у бліжэйшы час яшчэ шэраг сумесных узаемавыгадных прапаноў для таго, каб яшчэ больш інтэграваць нашу вытворчасць з гэтай кампаніяй. Мы гатовы абмяркоўваць такую тэму, калі будуць прапановы", - сказаў ён.

Пры гэтым намеснік прэм'ер-міністра падкрэсліў, што ў Беларусі вялікі вопыт у галіне вытворчасці флоат-шкла, попыт на якое павялічваецца. У гэтым бізнесе беларускае прадпрыемства разам з нямецкім партнёрам можа падвоіць пазіцыі і пашырыць сваю прысутнасць на еўрапейскім і азіяцкім рынках, упэўнены ён.

"Рашэннем урада Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва дадзена паўнамоцтва весці перагаворы па далейшай інтэграцыі ў галіне прамысловай перапрацоўкі шкла. У залежнасці ад таго, наколькі вы можаце дынамічна рухацца наперад, прымаць рашэнні, у тым ліку па стварэнні сумеснай вытворчасці або куплі часткі акцый, мы можам абмяркоўваць гэтыя пытанні", - прадоўжыў Анатоль Калінін.

У сваю чаргу Гюнтэр Вайдэман выказаў упэўненасць у тым, што ў кампаніі вялікі патэнцыял і магчымасці для ўмацавання партнёрства. "Ёсць шмат рэзерваў. Мы цвёрда перакананы, што цяперашні ўзровень абароту можна яшчэ больш павялічыць. Калі ўсё пойдзе ў адпаведнасці з планам, то мы выйдзем за 17 млн еўра ў гэтым годзе. А калі пачнуць вырабляцца новыя віды шкла, то выйдзем і за 20 млн еўра, але гэта не мяжа", - сказаў ён.

У інтэрв'ю журналістам Гюнтэр Вайдэман растлумачыў, што сёння быў падпісаны эксклюзіўны дагавор на пастаўку ліставога шкла на тэрыторыю Германіі і Польшчы. "Спадзяёмся, што за кошт заключэння гэтага дагавора можна будзе развіць рынкі, куды пастаўляецца ліставое шкло, і тым самым падрыхтаваць глебу для пастаўкі іншых прадуктаў. Беларускае шкло цяпер прымяняецца ў асноўным для вытворчасці шклопакетаў, а таксама вытворчасці шкла для мэблевай індустрыі. Мы цяпер шукаем магчымасці, як на прадпрыемстве "Гомельшкло" вырабляць палепшаныя прадукты і развіваць іх вытворчасць", - канстатаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі