У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Снж 2013

"Газпрам" плануе інвесціраваць каля $2 млрд. у развіццё газатранспартнай сістэмы ў Беларусі

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Газпрам" плануе інвесціраваць каля $2 млрд. у развіццё газатранспартнай сістэмы ў Беларусі. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Газпрам" узгадняе аб'ём інвестыцый на будучы год у новы беларускі праект у памеры каля $2 млрд. Гэта новыя магутнасці для павелічэння аб'ёмаў транзіту газу па тэрыторыі Беларусі. Яшчэ больш за $1 млрд. пойдзе на павелічэнне аб'ёмаў падземнага газасховішча", - сказаў Аляксандр Сурыкаў. У цэлым, гаворачы аб аб'ёме расійскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі, пасол адзначыў, што іх доля складае 47 працэнтаў ад усіх замежных інвестыцый у 2013 годзе. У Беларусі працуе каля 2,5 тыс. арганізацый з расійскім капіталам, у тым ліку 1,3 тыс. сумесных прадпрыемстваў. Сярод краін СНД Беларусь займае вядучае становішча па колькасці створаных сумесных прадпрыемстваў з Расіяй. На тэрыторыі Расіі працуе больш як 1 тыс. сумесных і з беларускім капіталам прадпрыемстваў, у тым ліку больш як 30 зборачных вытворчасцей. Узаемнымі пастаўкамі звязаны больш як 8 тыс. прадпрыемстваў абедзвюх краін.

Аляксандр Сурыкаў адзначыў, што ў 2013 годзе двухбаковыя сувязі Беларусі і Расіі характарызуюцца высокім узроўнем стратэгічнага партнёрства, інтэнсіўнасцю кантактаў як на вышэйшым, так і на высокім узроўні. Адбылося шэсць сустрэч на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, пяць - на ўзроўні кіраўнікоў урадаў. Паспяхова развіваецца супрацоўніцтва рэгіёнаў. Добрую дынаміку дэманструюць гандлёва-эканамічныя сувязі. Паводле слоў пасла, чакаецца, што ў гэтым годзе тавараабарот паміж дзвюма краінамі складзе прыкладна $40 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс