Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Dec 2021

Гатоўнасць другога энергаблока БелАЭС складае 95 працэнтаў

Гатоўнасць другога энергаблока БелАЭС складае 95 працэнтаў
Фота з архiва

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гатоўнасць другога энергаблока БелАЭС складае 95 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Штодзень БелАЭС выпрацоўвае каля 28 млн кВт.гадз электраэнергіі, што складае 22 працэнты ад агульнага аб'ёму яе вытворчасці ў краіне. З моманту ўключэння першага энергаблока ў аб'яднаную энергасістэму выпрацавана 5,7 млрд кВт.гадз электраэнергіі, што дало магчымасць замясціць 1,6 млрд куб.м прыроднага газу. Гэта ў 2,5 раза больш, чым гадавы аб'ём спажывання электраэнергіі нафтахімічным комплексам краіны. Гатоўнасць другога энергаблока - 95 працэнтаў. Цяпер на ім праводзяцца работы па выкананні неабходных умоў для атрымання дазволу Дзяржатамнагляду на загрузку ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара. Плануецца, што гэтыя работы завершацца ў бліжэйшыя дні. Увод у эксплуатацыю другога энергаблока плануецца ў 2022 годзе", - сказаў Віктар Каранкевіч.

Ён падкрэсліў, што праведзена вялікая работа па інтэграцыі БелАЭС у энергасістэму краіны. Гэта будаўніцтва новых і мадэрнізацыя дзеючых высакавольтных ліній электраперадачы і сістэмаўтваральных падстанцый. Гэта дало магчымасць забяспечыць пастаўку электраэнергіі з АЭС ва ўсе рэгіёны краіны. Акрамя таго, на 20 энергааб'ектах завершана будаўніцтва электракатлоў сумарнай устаноўленай магутнасцю больш за 916 МВт. З бягучага года гэтыя аб'екты актыўна выкарыстоўваюцца для ацяплення буйных населеных пунктаў. 

"На завяршальнай стадыі знаходзяцца праекты па будаўніцтве пікава-рэзервовых крыніц. У 2022 годзе яны будуць уведзены ў эксплуатацыю на чатырох буйных станцыях ДВА "Белэнерга". Іх сумарная магутнасць складзе 800 МВт. Пікава-рэзервовыя крыніцы забяспечаць надзейнасць функцыянавання энергасістэмы з улікам розных рэжымаў работы атамнай станцыі", - дадаў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі