Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Врс 2014

Гандлёвы дом Арменіі ў Беларусі адкрыецца ў бліжэйшыя год-два

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандлёвы дом Арменіі ў Беларусі адкрыецца ў бліжэйшы год - максімум два. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Арменіі ў Беларусі Армен Хачатран на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню Незалежнасці Рэспублікі Арменія, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі мы плануем адкрыць гандлёвы дом Арменіі, каб выставіць у ім армянскую прадукцыю, - гэтак жа, як прадстаўлены беларускія тавары ў нас. У Арменіі вельмі смачныя прадукты, таму што ў нас шмат сонца. А дзе шмат сонца, там ёсць водар, там ёсць смак. Акрамя таго, у нас добрая вада. У выніку атрымліваецца якасная і смачная прадукцыя, якую мы хацелі б прадставіць у Беларусі максімальна поўна", - растлумачыў Армен Хачатран.

Цяпер у Арменіі адкрыты тры прадпрыемствы з удзелам беларускага капіталу: ЗАТ "Гандлёвы дом БелАр", ТАА "БелАЗ Каўказ Транс Сэрвіс" і ТАА "Армяна-Беларускі гандлёвы дом "Ар-Бе". "Гэта вялікія гандлёвыя дамы, дзе прадаецца самая розная беларуская прадукцыя. І прадаецца паспяхова - мы з задавальненнем купляем і малако, і трактары, і трыкатаж, і касметыку. Таму што ёсць давер да гэтай прадукцыі", - адзначыў Армен Хачатран.

За студзень-ліпень 2014 года беларуска-армянскі знешнегандлёвы абарот перавысіў $20 млн. Па аб'ёме пастаўляемай прадукцыі Беларусь з'яўляецца трэцім партнёрам Арменіі сярод краін СНД (пасля Расіі і Украіны). Беларусь з Арменіі ў асноўным імпартуе каньяк, віно, мінеральныя воды, сельскагаспадарчую прадукцыю, лекавыя сродкі. Асноўнымі экспартнымі пазіцыямі Беларусі ў гандлі з Арменіяй з'яўляюцца шыны, грузавыя аўтамабілі, трактары, нафтапрадукты, папера.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі