У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Чэр 2018

Гандлёва-эканамічны патэнцыял Беларусі прэзентаваны ў Перу

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандлёва-эканамічны патэнцыял Беларусі прэзентаваны ў Перу ў час рабочага візіту ў гэту краіну намесніка міністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шэстакова, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі дыпламат правёў перагаворы з намеснікам міністра знешняга гандлю Перу Эдгарам Васкесам. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы нарошчвання і дыверсіфікацыі ўзаемнага гандлю, адзначылі неабходнасць стымулявання дзелавой актыўнасці прадпрыемстваў і прыватных прадпрымальніцкіх структур абедзвюх краін.

Для кіраўніка знешнегандлёвага ўпраўлення Гандлёвай палаты Лімы Хуана Антоніа Маралеса была арганізавана прэзентацыя гандлёва-эканамічнага патэнцыялу Беларусі. На сустрэчы разгледжаны шляхі інтэнсіфікацыі дзелавых кантактаў, у тым ліку з прыцягненнем гандлёвых палат.

Яўген Шэстакоў таксама абмеркаваў са старшынёй камісіі па міжнародных сувязях Нацыянальнага кангрэса Перу Лус Сальгада ўстанаўленне ўстойлівых беларуска-перуанскіх міжпарламенцкіх кантактаў. Яны будуць садзейнічаць развіццю двухбаковага палітычнага, гандлёва-эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва.

На перагаворах з мэрам Лімы Луісам Кастаньеда Ласіа разглядаліся перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж сталіцамі Беларусі і Перу. Увазе субяседніка былі прадстаўлены магчымасці беларускага боку па арганізацыі пасажырскіх перавозак, у тым ліку ў кантэксце пераваг і перспектыўнасці выкарыстання электратранспарту ў гарадскіх умовах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску