Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Jul 2020

Галоўчанка: сітуацыя ў эканоміцы ў асноўным стабілізавалася, пара пераходзіць да пытанняў стратэгічнага развіцця

Галоўчанка: сітуацыя ў эканоміцы ў асноўным стабілізавалася, пара пераходзіць да пытанняў стратэгічнага развіцця
Раман Галоўчанка

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя ў эканоміцы ў асноўным стабілізавалася, пара пераходзіць да пытанняў стратэгічнага развіцця, заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сёння на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння разглядаюцца прагнозныя дакументы на кароткатэрміновы і доўгатэрміновы перыяды, асноўныя напрамкі развіцця краіны на перыяд да 2025 года, праект прагнозу (сацыяльна-эканамічнага развіцця. - Заўвага БЕЛТА) і бюджэту на 2021 год. Іх падрыхтоўка ў бягучым годзе мае сваю спецыфіку ў сувязі з высокай нявызначанасцю вынікаў выхаду сусветнай эканомікі з крызісу ў сувязі з пандэміяй. На гэты час сітуацыя ў асноўным стабілізавалася, меры па мінімізацыі ўздзеяння пандэміі на беларускую эканоміку далі свой вынік", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, паступова аднаўляюцца прамысловасць, транспартная галіна, гандаль, а сітуацыя на рынку працы кантралюемая.

"Ад мер аператыўнага характару пара пераходзіць да пытанняў стратэгічнага развіцця. Нагадаю, што кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача падрыхтаваць прагнозныя дакументы да 1 лістапада 2020 года", - звярнуў увагу прэм'ер-міністр.

"Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця - гэта практычна анатацыя будучай праграмы на наступную пяцігодку. Мэта - выйсці ў 2025 годзе на валавы ўнутраны прадукт у памеры $100 млрд. І тут павінен быць зразумелы ўсім набор інструментаў, які дае магчымасць забяспечыць структурную перабудову эканамічных адносін, што стымулююць адпаведны рост", - падкрэсліў кіраўнік урада.

Раман Галоўчанка адзначыў: трэба разумець, пры якіх умовах магчымы запланаваны эканамічны рост, у тым ліку за кошт вырашэння праблем неэфектыўна працуючага дзяржсектара, павышэння ролі арганізацый прыватнай формы ўласнасці і эфектыўнасці занятасці. Акрамя таго, праграма на пяцігодку павінна быць зразумелай для людзей і кіраўнікоў.

"Прынцыпова новыя падыходы, якія закладваюцца, павінны адлюстроўваць новую якасць развіцця краіны ў новых макраэканамічных умовах, больш высокія стратэгічныя задачы", - лічыць прэм'ер-міністр.

Паводле яго ацэнкі, трэба ўдакладніць, за кошт чаго прадугледжваецца забяспечыць заяўленыя тэмпы эканамічнага росту да 2025 года з улікам нізкага ўзроўню падрыхтоўкі дзяржорганамі галіновых стратэгій развіцця.

На наступную пяцігодку прапануецца ў якасці прыярытэту вызначыць развіццё рэгіёнаў праз новыя вытворчасці і інвестыцыі. Раман Галоўчанка лічыць, што гэта правільны напрамак, разам з тым трэба прапрацаваць пытанні ўдасканалення сацыяльных стандартаў.

Гаворачы пра тарыфную палітыку, прэм'ер-міністр нагадаў, што задача адыходу ад перакрыжаванага субсідзіравання ўжо ставілася ў бягучай пяцігодцы. "Але з-за аб'ектыўных эканамічных прычын яна не была вырашана. З парадку дня яна не здымаецца, яе неабходна вырашаць", - канстатаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі