Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Снж 2021

Галоўчанка: страты ад санкцый кампенсуем нарошчваннем прысутнасці на рынках Расіі, Азіі і Афрыкі

Галоўчанка: страты ад санкцый кампенсуем нарошчваннем прысутнасці на рынках Расіі, Азіі і Афрыкі
Фота з архiва

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе кампенсаваць страты ад заходніх санкцый нарошчваннем прысутнасці на рынках Расіі, краін Азіі і Афрыкі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сёння ў час сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі ў Авальнай зале па абмеркаванні пакета бюджэтных законапраектаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Урадам сфарміраваны мэтавы сцэнарый развіцця і вызначаны задачы, якія пакладзены ў аснову падпісанага кіраўніком дзяржавы ўказа аб важнейшых параметрах развіцця і мэтавага плана, што зацвярджаецца ўрадам. Прадугледжаны тэмп росту ВУП - 102,9 працэнта, рэальных наяўных даходаў насельніцтва - 102 працэнты, інвестыцый у асноўны капітал - 103,3 працэнта, экспарту тавараў і паслуг - 106,3 працэнта, інфляцыя - не большая за 6 працэнтаў. На наступны год захоўваюцца патрабаванні аб забеспячэнні росту эканомікі пераважна за кошт знешняга попыту, інакш кажучы, экспарту. Па экспарце тавараў прагназуецца прырост большы за 6 працэнтаў. Такі прагноз будуецца на аснове ацэнкі росту эканомік асноўных краін - гандлёвых партнёраў з улікам попыту на гэтых рынках.

"Страты на заходнім напрамку ад санкцый мы ацанілі, кампенсуем іх за кошт нарошчвання прысутнасці на рынках Расіі, краін Азіі і Афрыкі. Стратэгічнымі партнёрамі застаюцца для нас Расія і Кітай. Прырост экспарту на гэтых рынках плануем у межах сярэдніх значэнняў (каля 6 працэнтаў). Актыўна будзем працаваць па пашырэнні геаграфіі паставак", - сказаў Раман Галоўчанка.

Падлічаны балансы вытворчасці і экспарту асноўных відаў прадукцыі. Напрыклад, экспарт аўтобусаў плануецца павялічыць на 50 працэнтаў, грузавых аўтамабіляў - больш як на 10 працэнтаў, легкавых - на 40 працэнтаў, чорных металаў - на 12 працэнтаў, прадукцыі дрэваапрацоўкі - на 8 працэнтаў.

У цэлым знешнегандлёвае сальда прагназуецца дадатным - да $3 млрд.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, значнага ажыўлення інвестыцыйнай актыўнасці ў наступным годзе не чакаецца. Гэта звязана як з проціэпідэмічнымі абмежаваннямі, так і з санкцыйным націскам. "Зыходзім з таго, што заходнія каналы прыцягнення фінансавання будуць для нас замарожаны. У такіх умовах істотна актывізаваць прыцягненне замежнага заходняга капіталу ў эканоміку не ўдасца. Унутраныя рэсурсы таксама абмежаваны, іх будзем накіроўваць перш за ўсё на павелічэнне выпуску прадукцыі для максімальнага выкарыстання экспартных магчымасцей. З улікам названых фактараў тэмп росту інвестыцый плануем на ўзроўні 103,3 працэнта. Плануем інвесціраваць у эканоміку каля Br36 млрд", - адзначыў ён.

Асноўным мэтавым прыярытэтам на 2022 год застаецца рост дабрабыту насельніцтва. Рэальныя наяўныя даходы вырастуць на 2 працэнты. "Заработная плата прырасце на Br135 (да Br1551), у работнікаў бюджэтнай сферы - амаль на Br125 (да Br1241). Пенсіі павялічацца больш як на Br70 (да Br596)", - сказаў Раман Галоўчанка.

"Прапанаваныя на 2022 год мэтавыя паказчыкі даюць магчымасць забяспечваць збалансаваны рост ВУП на якаснай аснове. У сукупнасці яны адпавядаюць задачам, вызначаным праграмамі дзейнасці ўрада і пяцігодкі", - рэзюмаваў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі