Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Май 2022

Галоўчанка: санкцыі супраць Беларусі і Расіі расхістваюць усю сусветную эканоміку

Галоўчанка: санкцыі супраць Беларусі і Расіі расхістваюць усю сусветную эканоміку
Фота з архiва

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санкцыі супраць Беларусі і Расіі расхістваюць усю сусветную эканоміку. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў інтэрв'ю тэлеканалу Al Arabiya, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мэтай санкцый было паставіць Беларусь і Расію хутка на калені, але мы бачым, што ў выніку адбываецца ў свеце. Адваротны бок санкцый - гэта праблемы з прадуктамі харчавання, з угнаеннямі, з ростам цэн на энерганосьбіты (тое, ад чаго цяпер Еўропа ў шоку), гэта інфляцыя. Гэта значыць санкцыі расхістваюць усю сусветную эканоміку", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што Беларусь была адным з важнейшых пастаўшчыкоў паліва на еўрапейскі рынак, у прыватнасці дызельнага паліва. "Магутнасцей па дызельным паліве ў Еўропе не хапае. Цяпер мы бачым, што цэны на запраўках у Еўропе пачынаюцца ад 2 еўра за літр паліва. Гэта адваротны эфект санкцый", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Акрамя таго, сусветныя цэны на прадукты харчавання б'юць рэкорды. "ААН і яе структуры б'юць у званы. Свету пагражае голад. Але Вашынгтону і саюзнікам, відаць, на гэта напляваць", - абурыўся кіраўнік беларускага ўрада.

"Санкцыі - гэта вельмі небяспечны інструмент, якім карыстаюцца без усякіх правіл. Чым гэта ўсё скончыцца, спрагназаваць вельмі складана", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі