Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Крс 2022

Галоўчанка: рыхтуецца дадатковы комплекс мер падтрымкі эканомікі

Галоўчанка: рыхтуецца дадатковы комплекс мер падтрымкі эканомікі
Фота з архiва

16 красавіка, Чэрвеньскі раён /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі рыхтуецца дадатковы комплекс мер па падтрымцы эканомікі. Аб гэтым сказаў сёння журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час рэспубліканскага суботніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пакуль карты да канца раскрываць не буду: мы не прывыклі анансаваць яшчэ не прынятыя дакументы або рашэнні. Але работа ідзе вельмі актыўна. У канцы мінулага тыдня на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў абмяркоўваўся новы пакет мер. Ён будзе яшчэ больш дзейсным у частцы дапамогі эканоміцы краіны", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, прапануемыя меры будуць нацэлены на падтрымку не толькі бізнесу або рэальнага сектара эканомікі, але і сацыяльнай сферы.

"Цяпер ідзе ацэнка, алічбоўка гэтых мер. Думаю, у бліжэйшы час яны будуць прадстаўлены на разгляд кіраўніку дзяржавы, - адзначыў прэм'ер-міністр. - Работа не спыняецца ні на мінуту. Акрамя сістэмных рашэнняў, якія закранаюць шырокі спектр бізнесу і грамадзян, штодзень прымаюцца кропкавыя рашэнні адносна асобных прадпрыемстваў або сектараў эканомікі. Мы працуем у адпаведнасці з тымі выклікамі, якія ў нас існуюць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі