Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Май 2021

Галоўчанка: пытанне аб прадаўжэнні або адмене жорсткага цэнавага рэгулявання вывучаецца

Галоўчанка: пытанне аб прадаўжэнні або адмене жорсткага цэнавага рэгулявання вывучаецца

15 мая, Баранавіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Урад вывучае пытанне аб прадаўжэнні або спыненні жорсткага цэнавага рэгулявання. Аб гэтым заявіў 14 мая журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час паездкі ў Брэсцкую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі расце аб'ём вытворчасці ўсіх відаў мясной прадукцыі - і ялавічыны, і свініны, і птушкі. Дэфіцыту ў гандлі няма", - сказаў Раман Галоўчанка. Паводле яго слоў, на прадпрыемствах усіх форм уласнасці дастаткова запасаў мясной прадукцыі, каб цалкам забяспечыць унутраны рынак. "А экспарт нарошчваецца толькі пасля таго, як задаволены патрэбнасці ўнутранага рынку", - дадаў кіраўнік урада.

"Цяпер сусветны рынак харчавання перажывае бум, цэны растуць практычна на ўсе віды прадукцыі - збожжавыя, алей, мяса. Але мы, разумеючы адказнасць дзяржавы перад насельніцтвам, прымаем усе магчымыя меры, каб гэтыя інфляцыйныя шокі не пераносіліся ў поўнай меры на наша насельніцтва. Жорсткае цэнавае рэгуляванне сябе апраўдала. Цяпер мы глядзім на мэтазгоднасць яго прадаўжэння або спынення", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Як паведамлялася, урад прыняў пастанову ад 23 лютага 2021 года нумар 100, якая прадугледжвае жорсткія меры рэгулявання цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці. З 1 сакавіка штомесячнае змяненне цэн на іх не павінна перавышаць 0,2 працэнта да цаны на гэтыя тавары, што склалася на апошні дзень папярэдняга месяца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі