Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Кст 2022

Галоўчанка прагназуе не вельмі бурны, стабільны і ўпэўнены рост ВУП да канца года

Галоўчанка прагназуе не вельмі бурны, стабільны і ўпэўнены рост ВУП да канца года
Фота з архiва

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рост ВУП да канца года будзе не вельмі бурны, але затое стабільны і ўпэўнены. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка пасля даклада Прэзідэнту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час даклада кіраўніку дзяржавы Раман Галоўчанка заявіў, што з ліпеня гэтага года зніжэнне ВУП спынена: "За верасень ВУП прыбавіў 0,2 працэнта, за кастрычнік чакаецца яшчэ 0,3 працэнта".

Пазней, у час размовы з журналістамі, ён расказаў, што цяпер па-ранейшаму актуальна для ўрада задача, пастаўленая раней Прэзідэнтам, - каб узровень ВУП у 2022 годзе захаваўся як мінімум на ўзроўні 2021-га. "Задача не здымаецца, яна выконваецца. Валавы ўнутраны прадукт краіны прырастае: калі ў верасні мы прыбавілі 0,2 працэнта, у кастрычніку чакаем прыбаўку яшчэ 0,3 працэнта і збіраемся расці аж да канца года. Рост, магчыма, будзе не вельмі бурны, але затое стабільны і ўпэўнены".

На яго думку, пры параўнанні ВУП трэба браць пад увагу высокую базу мінулага года. "Цяжка арыентавацца на высокі тэмп мінулага года", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі