29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі разгарнуў сур'ёзную работу па пытанні апраўданасці камісійных узнагароджанняў, якія спаганяюцца банкамі. Аб гэтым па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі заявіў журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік Нацбанка далажыў Прэзідэнту аб выпрацаваных рашэннях па праблемных пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Нацбанка. У прыватнасці, па маючых грамадскі рэзананс тэмах і паступаючых зваротах беларусаў. Такія звароты, напрыклад, датычыліся навязвання банкамі страхавых паслуг, неабгрунтаванага спагнання тых ці іншых камісійных узнагароджанняў, валютна-абменных аперацый, калі некаторы час таму былі складанасці з прыёмам так званых старых долараў ЗША.
"Я сёння пастараўся па найбольш вострых задачах (пастаўленых на вераснёўскай нарадзе кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі банкаўскай сферы. - Заўвага БЕЛТА) далажыць Прэзідэнту, што ўжо зроблена. Таму што нейкія з іх патрабавалі хуткага рэагавання, як з той жа наяўнай замежнай валютай. Нейкія маюць больш доўгатэрміновы характар", - сказаў кіраўнік Нацбанка.
Раман Галоўчанка адзначыў, што пытанне аб навязванні страхавых паслуг не з'яўляецца для банкаўскай сферы сістэмным. "Гэта, магчыма, адзінкавыя факты або трактоўка з боку грамадзян тых паслуг, якія банкамі прапануюцца, - сказаў ён. - Мы не фіксуем масавых скаргаў або зваротаў ад грамадзян менавіта наконт гэтага, а работа і аналіз зваротаў грамадзян знаходзяцца ў нас на пастаянным кантролі. Мы бачым не толькі скаргі і звароты, якія паступаюць у Нацбанк, але і тыя звароты, якія накіроўваюцца непасрэдна ў камерцыйныя банкі. Мы іх таксама кантралюем, глядзім".

"Цяпер, напэўна, больш пытанняў людзі задаюць (гэта пытанне таксама ставілася на нарадзе з кіраўніком дзяржавы) аб кошце і апраўданасці тых ці іншых камісійных узнагароджанняў, якія спаганяюцца банкамі. Тут таксама вельмі сур'ёзная работа разгорнута", - заявіў кіраўнік Нацбанка.
Вяртаючыся да тэмы навязвання страхавых паслуг, Раман Галоўчанка адзначыў, што тут трэба дакладна дыферэнцыраваць менавіта навязванне ад банкаўскага маркетынгу. Напрыклад, калі чалавек прыходзіць аформіць крэдыт, яму могуць прапанаваць страхоўку як спадарожную паслугу, ад якой можна адмовіцца.
"Калі банк мае партнёрскі дагавор са страхавой кампаніяй і прапануе кліенту для яго зручнасці ажыццявіць набыццё і страхавога поліса, гэта, напэўна, нельга трактаваць, як навязванне. Вось калі б яму сказалі, што "ты можаш застрахавацца толькі ў нас", гэта будзе навязванне. Гэта (прапанаванне страхавых паслуг. - Заўвага БЕЛТА) больш зроблена для зручнасці. І чалавек можа прыняць гэту прапанову банка або адмовіцца ад яе", - растлумачыў кіраўнік Нацбанка.
Разам з тым ён не выключыў, што недзе магло мець месца больш актыўнае прапанаванне з боку банкаў, што можа межаваць з навязваннем. "Але мы з гэтымі выпадкамі цяпер разбіраемся", - запэўніў Раман Галоўчанка.
Што датычыцца валютна-абменных аперацый, гэта пытанне раней ужо атрымала вырашэнне - 1 кастрычніка змякчылі патрабаванні да плацежаздольнасці банкнотаў. Іх прымаюць, нават калі валюта свеціцца ва ультрафіялеце.