Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Кст 2023

Галоўчанка накіраваўся з рабочым візітам у Расію

Галоўчанка накіраваўся з рабочым візітам у Расію
Фота з архiва

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка накіраваўся з рабочым візітам у Расію, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Урадавая дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам наведае два рэгіёны - Башкортастан і Чэлябінскую вобласць.

Ва Уфе Раман Галоўчанка сустрэнецца з кіраўніком Башкортастана Радыем Хабіравым і прыме ўдзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Башкортастана. Таксама прадугледжана наведванне шэрага прадпрыемстваў, у тым ліку АТ "Уфімскі трамвайна-тралейбусны завод", ТАА "Сэрвіс-Майстар", АТ АПК "Аляксееўскі". Акрамя таго, кіраўнік беларускага ўрада прыме ўдзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця завода па вытворчасці зернесушыльных комплексаў ТАА "АМКАДОР-Агідэль".

У Чэлябінску Раман Галоўчанка сустрэнецца з губернатарам Чэлябінскай вобласці Аляксеем Тэкслерам і наведае аўтамабільны завод "Урал". Прадугледжана таксама цырымонія ўскладання вянка да помніка загінулым у Вялікай Айчыннай вайне "Вечны агонь".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі