Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліс 2021

Галоўчанка: на ЭКСПА прапрацоўваем супрацоўніцтва з краінамі Блізкага Усходу і Персідскага заліва

Галоўчанка: на ЭКСПА прапрацоўваем супрацоўніцтва з краінамі Блізкага Усходу і Персідскага заліва

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь на сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2020" у Дубаі прапрацоўвае супрацоўніцтва з краінамі Блізкага Усходу і Персідскага заліва. Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на палях выстаўкі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Як праінфармавалі эмірацкія калегі, беларускі павільён на "ЭКСПА-2020" выклікае інтарэс, прыцягвае вялікую колькасць наведвальнікаў. Каля 200 тыс. наведвальнікаў пабывалі ўжо ў беларускім павільёне. Гэта нядзіўна, паколькі мы падышлі да планавання прафесійна і пастараліся ў рамках абмежаванай прасторы прадставіць самыя лепшыя дасягненні нашай краіны. Вядома, яны прыцягваюць увагу", - сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр звярнуў увагу на тое, што Беларусь у гэтым рэгіёне не навічок. У прыватнасці, у краіны даволі даўнія і ўстойлівыя сувязі з ААЭ - і дзелавыя, і палітычныя. "Таму наш удзел у "ЭКСПА-2020" - гэта працяг той работы, якая была праведзена. Вядома, мы будзем выкарыстоўваць магчымасці выстаўкі для рэкламы нашай краіны не толькі ў ААЭ, але і за межамі, асабліва ў рэгіёне Блізкага Усходу, Персідскага заліва. Сённяшні інвестыцыйны форум таксама накіраваны на тое, каб устанавіць новыя бізнес-сувязі, новыя кантакты, адпрацаваць напрамкі магчымага эканамічнага супрацоўніцтва не толькі з ААЭ, але і з усімі краінамі рэгіёна, рынкі якіх яшчэ да канца намі не асвоены", - адзначыў ён.

Беларусь і ААЭ рэалізуюць маштабныя інвестыцыйныя праекты ў галіне нерухомай маёмасці. На думку Рамана Галоўчанкі, цяпер трэба асаблівую ўвагу ўдзяліць супрацоўніцтву ў тэхналагічнай сферы. "Многія наведвальнікі выстаўкі здзіўлены тым, што Беларусь здольная выпускаць такую колькасць сучаснай машынабудаўнічай, электроннай тэхнікі, ІТ-прадуктаў. Над гэтымі сферамі трэба працаваць, трэба адкрываць Беларусь свету, таму што відаць, што інтарэс да нашай краіны ёсць", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі