Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Ліс 2020

Галоўчанка: "Магілёўліфтмаш" - прыклад правільных укладанняў і эфектыўнага менеджменту

Галоўчанка:

4 лістапада, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Магілёўліфтмаш" - прыклад таго, як правільныя ўкладанні і эфектыўны менеджмент могуць вывесці прадпрыемства на дастойны ўзровень. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка пасля наведвання Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас па краіне працуе шмат вялікіх прамысловых прадпрыемстваў, якія закладваліся яшчэ ў СССР. Усе яны былі паспяховымі вытворчасцямі, і цяпер многія спрабуюць выйсці на паказчыкі сваіх лепшых гадоў. Дык вось, на хвалі свайго поспеху ў 1991 годзе, калі "Ліфтмаш" быў яшчэ савецкім заводам, за год тут вырабілі 14,4 тыс. ліфтаў. Гэты рубеж пасля пэўнага спаду быў пераадолены ў 2018 годзе - тады тут вырабілі 14,5 тыс. ліфтаў. У бягучым годзе плануецца выпусціць больш за 14,6 тыс. пад'ёмнікаў. Гэта добры прыклад таго, як правільныя ўкладанні і эфектыўны менеджмент могуць вывесці прадпрыемства на дастойны ўзровень. Задача стаіць у наступныя гады павялічыць гэты паказчык, - адзначыў прэм'ер-міністр. - Сёння на нарадзе з кіраўніцтвам завода мы разгледзелі пытанні бягучай сітуацыі на прадпрыемстве "Магілёўліфтмаш", планы на 2021-2022 гады. Прадпрыемства ў Магілёве - добры прыклад таго, як пры эфектыўным планаванні і выбудоўванні бізнес-працэсаў дзяржава як уласнік можа не толькі атрымліваць добрыя дывідэнды ад вынікаў работы, але і нарошчваць аб'ёмы вытворчасці і эканамічную аддачу ад прадпрыемстваў. "Магілёўліфтмаш" займае значныя долі рынкаў краін блізкага замежжа - гэта прыклад таго, як трэба працаваць, адваёўваць і ўтрымліваць свае пазіцыі".

У час візіту прэм'ер-міністр азнаёміўся з тэхналагічнымі працэсамі, навінкамі на вытворчасці і гатовай прадукцыяй, якую выпускае "Магілёўліфтмаш". Сярод іх разнастайныя ліфты, эскалатары, ліфтавыя і ротарныя паркоўкі.

"Наша прадпрыемства - экспартна арыентаванае. Каля 60 працэнтаў прадукцыі ідзе на экспарт. І работу на знешніх рынках трэба прадаўжаць. А для гэтага нам трэба развівацца, спрабаваць нешта новае і шукаць новыя рынкі збыту. У нас рэгулярна з'яўляюцца новыя мадэлі ліфтаў, яны становяцца больш цікавымі, камфортнымі і эканамічнымі, - расказаў генеральны дырэктар ААТ "Магілёўліфтмаш" Сяргей Чарткоў. - Асноўны рынак збыту прадукцыі прадпрыемства - Расійская Федэрацыя. Цяпер вельмі добра выбудоўваюцца адносіны ў нашага завода з рэгіёнамі Расіі. Нядаўна да нас прыязджалі дэлегацыі з Прыморскага края, Омскай вобласці. І іх зацікавіла наша прадукцыя як для замены ліфтавага абсталявання, так і для будаўніцтва новых ліфтаў".

Акрамя ліфтаў прэм'ер-міністр азнаёміўся з работай ротарнай і ліфтавай парковак. "Гэта зусім новая прадукцыя для нашага завода. Цяпер гэтыя паркоўкі мы выпрабоўваем у сябе, але яны ўжо выклікаюць цікавасць у нашых заказчыкаў. Такія паркоўкі даюць магчымасць эканоміць месца, што ва ўмовах вялікага горада вельмі важна", - падкрэсліў Сяргей Чарткоў.

Акрамя таго, у час візіту абмеркавалі прадаўжэнне праграмы па замене ліфтаў у Беларусі. "У гэтым годзе падыходзіць да канца вялікая трохгадовая праграма па замене ліфтаў у нашай краіне. За гэты час у шматкватэрных дамах былі заменены больш за 10 тыс. пад'ёмнікаў. І ў наступным годзе гэта работа прадоўжыцца. На 2021 год запланавана да замены 960 ліфтаў, праз год - 1300. Ужо распрацавана пяцігадовая праграма, рыхтуецца адпаведны ўказ Прэзідэнта", - адзначыў генеральны дырэктар.

Паводле слоў генеральнага дырэктара "Магілёўліфтмаша", сустрэча з прэм'ер-міністрам прайшла ў пазітыўным ключы. "Мы абмеркавалі вынікі бягучага года, паглядзелі планы работы на наступны год, пагаварылі аб перспектывах развіцця і работах на знешніх рынках. Зверылі ўсе лічбы, абмеркавалі праблемныя моманты. У цэлым сустрэча прайшла ў рабочым і пазітыўным ключы", - адзначыў Сяргей Чарткоў.

ААТ "Магілёўліфтмаш" - кіруючая кампанія холдынга "Магілёўліфтмаш". Тут вырабляюць пасажырскія, грузавыя, бальнічныя ліфты, эскалатары, травалатары, аўтаматычныя парковачныя сістэмы, абсталяванне для асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і іншае. Прадукцыя пастаўляецца ў Расію, Казахстан, Арменію, Украіну, Кыргызстан і краіны далёкага замежжа. На прадпрыемстве працуюць больш за 5 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі