Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Чэр 2023

Галоўчанка: краінам СНД трэба нарошчваць узаемны гандаль і прадаўжаць работу па імпартазамяшчэнні

Галоўчанка: краінам СНД трэба нарошчваць узаемны гандаль і прадаўжаць работу па імпартазамяшчэнні

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краінам СНД трэба нарошчваць узаемны гандаль і прадаўжаць работу па імпартазамяшчэнні. Такое меркаванне выказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Сочы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Нягледзячы на беспрэцэдэнтныя выклікі, якія пастаянна ўзмацняюцца, у 2023 годзе нам удаецца падтрымліваць пазітыўныя тэндэнцыі па ўсіх напрамках шматбаковага супрацоўніцтва ў СНД. Беларусь прадаўжае дэманстраваць найбольш высокія паказчыкі ўнутрысаюзнага гандлю сярод краін Садружнасці. У 2022 годзе на краіны СНД прыпала 65 працэнтаў нашага знешняга гандлю. Для параўнання, доля ўзаемнага гандлю ў агульным аб'ёме знешняга гандлю краін Садружнасці - усяго каля 15 працэнтаў. У гандлі паслугамі з краінамі СНД мы на 20 працэнтаў павялічылі аб'ёмы як па экспарце, так і па імпарце. У выніку краіны СНД займаюць 48 працэнтаў нашага знешняга гандлю паслугамі. Гэтыя лічбы паказваюць, наколькі шчыльна эканоміка Беларусі ўбудавана ў эканамічны абмен унутры Садружнасці", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў, што ў бягучым годзе неабходна не збаўляць абароты і прадаўжаць мэтанакіраваную работу па ўмацаванні самадастатковасці Садружнасці, павелічэнні долі ўзаемнага гандлю дзяржаў-удзельніц, забеспячэнні тэхналагічнага суверэнітэту і замяшчэнні крытычнага імпарту. "На гэтым этапе нам жыццёва неабходны прарыў ва ўзаемадзеянні па ўсіх напрамках, асабліва ў галіне прамысловай кааперацыі, устаранення гандлёвых бар'ераў, забеспячэння харчовай бяспекі, фарміравання і ўмацавання функцыянавання новых транспартных калідораў і лагістычных ланцужкоў", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі