Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Сак 2022

Галоўчанка: беларуская прамысловасць не будзе мець лагістычных праблем з адгрузкай на экспарт

Галоўчанка: беларуская прамысловасць не будзе мець лагістычных праблем з адгрузкай на экспарт
Фота з архiва

30 сакавіка, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Беларуская прамысловасць не будзе мець лагістычных праблем з адгрузкай на экспарт. Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Свае лагістычныя праблемы, якія ўзніклі ў сувязі з блакіроўкай транзіту грузаў па прыбалтыйскім напрамку, мы практычна вырашылі. Я гаварыў яшчэ ў канцы мінулага года, што праблем з транспарціроўкай беларускіх грузаў не будзе. Магу сказаць, што час мы марна не трацілі, з расійскімі партнёрамі адпрацоўвалі схемы. Партоў у Расіі дастаткова, але пад розныя тэрміналы падыходзяць розныя грузы", - сказаў Раман Галоўчанка.

"Беларуская прамысловасць праблем з адгрузкай сваёй прадукцыі мець не будзе. Гэта таксама адзін з галоўных вынікаў нашага візіту ў Санкт-Пецярбург", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі