Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Крс 2022

Галоўчанка: беларуская эканоміка ў цэлым вытрымлівае санкцыйны націск

Галоўчанка: беларуская эканоміка ў цэлым вытрымлівае санкцыйны націск

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская эканоміка ў цэлым вытрымлівае санкцыйны націск з боку Захаду. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Эканоміка ў цэлым вытрымлівае націск сфарміраванага ў мінулым годзе аб'ёму санкцый. Прадпрыемствы працуюць, людзі заняты, своечасова атрымліваюць зарплату", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, за студзень - люты экспарт тавараў вышэйшы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 21,5 працэнта.

"Гэта значыць, попыт на нашу прадукцыю вырас і няма праблем сёння з яе рэалізацыяй, таму што практычна ўсё, што мы вырабляем, трэба на нашым асноўным, перш за ўсё, рынку - у Расійскай Федэрацыі. Мы за гэта змагаліся", - адзначыў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Дадатнае сальда знешняга гандлю склала $700 млн, чысты прыбытак прадпрыемстваў вырас больш як у тры разы, рэнтабельнасць продажаў перавысіла 9 працэнтаў, прадоўжыў прэм'ер-міністр. Таксама захаваны рост рэальных даходаў насельніцтва.

Прэзідэнт удакладніў: кіраўнік урада ў цэлым ацэньвае работу эканомікі, але ў краіне ёсць як прадпрыемствы, якія працуюць вельмі добра, так і адстаючыя. "На іх мы і звернем увагу. Паглядзім, што ж перашкаджае гэтым прадпрыемствам працаваць. Гэта ў асноўным невялікія прадпрыемствы, якія вырабляюць прадукцыю, якая сёння патрэбна на рынку. І па сыравіне ж праблем няма. Значыць, недзе недапрацоўваем, значыць, недзе расслабіліся", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, рост беларускай эканомікі мог бы нават перасягнуць планавыя значэнні, але ў пачатку сакавіка Захад значна ўзмацніў санкцыйны націск. "Каб максімальна хутка адаптаваць эканоміку да работы ў новых умовах і змякчыць гэты ўдар, урад перайшоў у мабілізацыйны рэжым работы. Штодзённа працуе аператыўна-сітуацыйны штаб, пры неабходнасці рашэнні ўрада прымаюцца на працягу 48 гадзін. У ключавых галінах эканомікі сітуацыя кіруемая, выконваюцца асноўныя паказчыкі вытворча-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў, павелічэння складскіх запасаў не назіраецца", - праінфармаваў прэм'ер-міністр.

Ён растлумачыў, што экспартная прадукцыя БМЗ, МТЗ, МАЗа на суму $1,5 млрд, якую планавалі адгрузіць ва Украіну, краіны Еўрасаюза і ЗША, будзе перанакіравана на ўнутраны рынак, у Расію і на рынкі іншых краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі