Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Кст 2022

Галоўчанка: Беларусь разлічвае ў гэтым годзе падпісаць крэдытнае пагадненне з ЕАБР на сотні мільёнаў долараў

Галоўчанка: Беларусь разлічвае ў гэтым годзе падпісаць крэдытнае пагадненне з ЕАБР на сотні мільёнаў долараў

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае ў гэтым годзе падпісаць крэдытнае пагадненне з ЕАБР на некалькі соцень мільёнаў долараў. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка пасля пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў пашыраным складзе, якое сёння прайшло ў Ерэване, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся аб актывізацыі работы з ЕАБР па фінансаванні праектаў Рэспублікі Беларусь. Літаральна ў гэтыя дні ідзе вельмі актыўная работа на пляцоўцы Банка развіцця з экспертамі ЕАБР па структураванні тых праектаў, якія з'яўляюцца прыярытэтнымі. Думаю, мы ў гэтым годзе падпішам крэдытнае пагадненне на некалькі соцень мільёнаў долараў", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, размова ідзе аб праекце Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната па вытворчасці крафтавай паперы, а таксама аб праектах па вытворчасці пэўнай наменклатуры медыцынскіх вырабаў, медпрэпаратаў у Беларусі, асобных прамысловых праектаў. "На 2023 і 2024 гады сфарміраваны пералік праектаў, які мы прэзентавалі банку і які папярэдне акцэптаваны. Цяпер будзе праводзіцца складаная работа па структураванні здзелак, па напрацоўцы бізнес-планаў", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі