Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Стд 2022

Галоўчанка: Беларусь мае намер нарасціць тавараабарот з Рэспублікай Тыва

Галоўчанка: Беларусь мае намер нарасціць тавараабарот з Рэспублікай Тыва

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер нарасціць тавараабарот з Рэспублікай Тыва. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Тыва Уладзіславам Хавалыгам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Супрацоўніцтва з рэгіёнамі РФ - адзін з прыярытэтных напрамкаў развіцця двухбаковых адносін Беларусі і Расіі. Радуе, што да нас прыязджаюць дэлегацыі і з геаграфічна аддаленых рэгіёнаў. Думаю, ваш візіт вельмі важны і своечасовы. Трэба прааналізаваць сітуацыю, устанавіць прычыны, чаму пакуль не ўдалося пашырыць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне з Рэспублікай Тыва, і прыняць рашэнні, якія дадуць магчымасць нарасціць тавараабарот і, магчыма, інвестыцыйнае супрацоўніцтва", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў, што неабходна вызначыць напрамкі далейшага ўзаемадзеяння. "У першую чаргу гандлёвае супрацоўніцтва, якое з'яўляецца асновай нашых узаемаадносін з усімі расійскімі рэгіёнамі. Гэта пастаўкі сучаснай дарожнай, камунальнай, будаўнічай, лесанарыхтоўчай, пасажырскай тэхнікі. Спадзяёмся, што ў пералік нашых буйных партнёраў будзе ўключана і Рэспубліка Тыва", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка таксама лічыць перспектыўным супрацоўніцтва ў аграпрамысловай сферы, у галіне водазабеспячэння і водаадвядзення, праектавання жылля і сацыяльных аб'ектаў. "Нашы будаўнікі актыўна працуюць у шэрагу рэгіёнаў РФ. Там вельмі падабаюцца нашы падыходы па будаўніцтве сацыяльных аб'ектаў. Работа выконваецца якасна і ў тэрмін", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі