Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Снж 2021

Галоўчанка азнаёміўся з вытворчасцю і навінкамі тэхнікі БЕЛАЗ

Галоўчанка азнаёміўся з вытворчасцю і навінкамі тэхнікі БЕЛАЗ

28 снежня, Жодзіна /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць наведвае Беларускі аўтамабільны завод, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На БЕЛАЗе Раман Галоўчанка азнаёміўся з вытворчасцю і мадэльным радам выпускаемай тэхнікі. На выпрабавальным палігоне кіраўніку ўрада былі прадэманстраваны ў рабоце перспектыўныя інавацыйныя навінкі прадпрыемства: электрасамазвал "БЕЛАЗ-7558E" грузападымальнасцю 90 т на цягавых акумулятарных батарэях, дызель-тралейвоз "БЕЛАЗ-7530Е" грузападымальнасцю 220 т, а таксама новая мадыфікацыя кар'ернага самазвала "БЕЛАЗ-75711" грузападымальнасцю 450 т.

Таксама на прадпрыемстве пройдзе нарада пад старшынствам прэм'ер-міністра, дзе будуць падведзены вынікі работы БЕЛАЗа за 2021 год і прадстаўлены прагноз развіцця кампаніі на наступны год.

Сёння ААТ "БЕЛАЗ" мае самую шырокую лінейку кар'ерных самазвалаў на сусветным рынку па класах грузападымальнасці. Кампанія рэалізуе праекты па стварэнні высокапрадукцыйнай інавацыйнай тэхнікі - гэта рабатызаваныя самазвалы для самакіруемых тэхналагічных комплексаў, кар'ерная тэхніка на альтэрнатыўных крыніцах энергіі, кар'ерныя экскаватары, інтэлектуальная сістэма глабальнага маніторынгу і інш.

"Ключавыя паказчыкі эфектыўнасці, даведзеныя Міністэрствам прамысловасці (аб'ём вытворчасці, тэмп росту экспарту тавараў, рэнтабельнасць продажаў) за 12 месяцаў 2021 года будуць выкананы", - адзначылі ў кампаніі. Згодна з бізнес-планам на 2022 год на прадпрыемстве плануюць вытворчасць падтрымаць на ўзроўні 2021 года. Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай па ААТ "БЕЛАЗ" запланавана на ўзроўні 40,5 працэнта. У значнай меры развіццё кампаніі ў наступным годзе будзе накіравана на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў. Чакаецца, што тэмп росту сярэднямесячнай заработнай платы складзе 106,6 працэнта.

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў  сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы буйны ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі