Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Jul 2022

Галоўчанка і Жапараў абмеркавалі рэалізацыю сумесных прамысловых праектаў у ЕАЭС

Галоўчанка і Жапараў абмеркавалі рэалізацыю сумесных прамысловых праектаў у ЕАЭС
Фота з архiва

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністры Беларусі і Кыргызстана Раман Галоўчанка і Акылбек Жапараў у час тэлефоннай размовы абмеркавалі рэалізацыю сумесных прамысловых праектаў у рамках ЕАЭС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Кіраўнікі ўрадаў пагаварылі аб актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама рэалізацыі сумесных праектаў у прамысловасці ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Таксама ў размове былі разгледжаны некаторыя аспекты падрыхтоўкі да правядзення пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, што адбудзецца 25-26 жніўня 2022 года ў Чалпон-Аце.

Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым пашырэнні супрацоўніцтва па ўсім спектры беларуска-кыргызскіх адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі